Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
23.10.2018

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 23 кастрычніка 2018 года

У другой дэкадзе кастрычніка ў сувязі з перавагай сухога надвор'я запасы глебавай вільгаці зменшыліся, плошчы з недахопам вільгаці пад азімымі культурамі павялічыліся. Па выніках інструментальнага вызначэння вільготнасці глебы на большай частцы тэрыторыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей, у многіх раёнах Гродзенскай і на паўднёвым захадзе Віцебскай вобласці запасы прадуктыўнай вільгаці ў ворным гарызонце паніжаныя. Недахоп вільгаці ўскладняе аграметэаралагічныя ўмовы для ўкаранення і развіцця азімых культур. У паўночна-ўсходняй частцы і ў цэнтральным рэгіёне Беларусі запасы прадуктыўнай вільгаці ў глебе застаюцца дастатковымі для росту і развіцця азімых збожжавых культур і азімага рапсу. 
У апошнія дні ў сувязі з паніжэннем тэмпературы паветра развіццё азімых культур замарудзілася. На плошчах, засеяных у першай палове верасня, у азімых збожжавых культур ідзе кушчэнне, на пазнейшых пасевах адзначаюцца 3-ці ліст і ўсходы. Гушчыня азімых збожжавых культур на назіраных палях у асноўным добрая.
У бліжэйшы час чаканыя дажджы палепшаць вільгацезабяспечаннасць азімых культур. Аднак у сувязі з паніжэннем тэмпературнага рэжыму вегетацыя азімых культур будзе неактыўнай. Умовы для завяршэння ўборачных работ пагоршацца.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў