Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
22.05.2020

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 22 мая 2020 года

Запасы прадуктыўнай вільгаці на большай частцы тэрыторыі Беларусі добрыя для росту і развіцця сельскагаспадарчых культур. На паўночным захадзе краіны пасля мінулых дажджоў адзначаюцца павышаныя запасы вільгасці. Аднак з-за нераўнамернага размеркавання ападкаў у многіх раёнах паўднёвай паловы рэспублікі на момант вызначэння вільготнасці глебы назіраўся недахоп вільгаці, у першую чаргу пад азімымі культурамі і шматгадовымі травамі. У Гомельскай і Брэсцкай абласцях (па звестках шэрагу метэастанцый) адзначаюцца нізкія вільгацезапасы.
Дажджы, якія прайшлі ў канцы дэкады, папоўнілі запасы глебавай вільгаці пераважна на захадзе краіны і месцамі ў Гомельскай вобласці. Чаканыя ў бліжэйшы час кароткачасовыя дажджы нязначна палепшаць аграметэаралагічную абстаноўку ў паўднёвай палове рэспублікі. З-за нераўнамернага размеркавання ападкаў у шэрагу раёнаў можа захавацца недастатковае ўвільгатненне глебы.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў