Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
19.03.2020

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 19 сакавiка 2020 года

Па апошніх дадзеных візуальных назіранняў ўмерана вільготны стан верхняга 10-сантыметровага пласта глебы адзначаецца ў Брэсцкай, Гомельскай і ў многіх раёнах Мінскай вобласці. На прасохлых участках праводзяцца апрацоўка глебы і ўнясенне ўгнаенняў, мерапрыемствы па захаванні вільгаці і па доглядзе за азімымі культурамі. На большай жа тэрыторыі краіны верхні 10-сантыметровы пласт глебы па-ранейшаму застаецца моцна ўвільготненым. 
З-за чаканага ў канцы гэтага тыдня пахаладання, аграметэаралагічнае становішча зноў ускладніцца. Правядзенне сяўбы яравога будзе стрымліваць няўстойлівая тэмпература і падмярзанне верхняга пласта глебы. Паніжэнне тэмпературнага рэжыму замарудзіць вегетацыю азімых культур і шматгадовых траў, месцамі не выключаны пашкоджанні азімага рапсу.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў