Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
12.09.2018

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 12 верасня 2018 года

У першай дэкадзе верасня ў сувязі з перавагай сухога надвор'я запасы глебавай вільгаці зменшыліся. Тым не менш, па выніках інструментальнага вызначэння вільготнасці пад азімымі збожжавымі і азімым рапсам, а таксама на палях, прызначаных пад азімую сяўбу ў паўночнай палове і ў заходняй частцы рэспублікі запасы вільгаці застаюцца дастатковымі. Цёплае надвор'е спрыяе прарастанню збожжа і з'яўлення ўсходаў азімых культур. У азімых збожжавых, пасеяных у канцы жніўня-пачатку верасня, адзначаюцца ўсходы. На асноўных масівах азімага рапсу назіраецца лістаўтварэнне. У Гомельскай, у многіх раёнах Брэсцкай, у паўднёвай частцы і на ўсходзе Мінскай, а таксама на поўдні і паўднёвым захадзе Магілёўскай вобласці з-за недабору ападкаў вільгацезапасы здавальняючыя, у шэрагу раёнаў нізкія. Недахоп вільгаці пагаршае ўмовы для правядзення азімай сяўбы, з'яўлення ўсходаў і далейшага развіцця азімых культур. 
Чаканыя ў канцы тыдня дажджы ўвільгацяць у асноўным верхнія слаі глебы, у ворным слоі месцамі можа захавацца недахоп вільгаці.
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў