Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
12.06.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 12 чэрвеня 2019 года

У першай дэкадзе чэрвеня з-за дэфіцыту ападкаў практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі адбылося памяншэнне вільгацезапасаў у глебе. Плошчы з недахопам глебавай вільгаці ў паўднёва-ўсходняй частцы, па ўсходзе і захадзе краіны пашырыліся. Па выніках інструментальнага вызначэння вільготнасці глебы ў паўночнай палове Гомельскай, на паўднёвым захадзе Магілёўскай, паўночным захадзе Гродзенскай і ў асобных раёнах у астатніх абласцях, у першую чаргу пад збожжавымі коласавымі культурамі, запасы вільгаці апынуліся нізкія. Паводле звестак метэастанцый Гомель і Кастрычнік, ворны і паўметровы пласты амаль цалкам высушаны. На плошчах з недастатковай вільгацезабяспечанасцю назіраецца завяданне раслін, пажаўценне і засыханне лісця ў збожжавых культур, на асобных участках пачалося засыханне сцеблаў. Дастатковыя вільгацезапасы ў глебе захоўваюцца на большай тэрыторыі Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцей. 
У бліжэйшы час гарачае з недаборам ападкаў надвор'е будзе спрыяць далейшай страты глебавай вільгаці. Умовы для фарміравання ўраджаю сельскагаспадарчых культур ускладняцца.
 

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў