Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ

Ru Be En
  • Навіны і падзеі
  • facebook youtube telegram
  • Ru Be En
Галоўная / Фiлiялы Белгiдрамета / ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ / Лента новостей для ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ

Лента новостей для ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ

09.07.2026
Агляд аграметэаралагічных умоў па Гродзенскай вобласці на 9 ліпеня 2026 года
У мінулы перыяд ліпеня ўсталяваны невысокі тэмпературны рэжым спрыяў наліву каласа ў збожжавых культур, адрастанню шматгадовых траў пасля ўкосу, росту і развіццю цукровых буракоў, бульбы і лёну. На асноўных масівах збожжавых культур назіраецца малочная спеласць, ідзе наліў зерня, месцамі адзначана васковая спеласць зерня. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы вобласці прыступілі да ўборкі азімага ячменю і азімага рапсу. У бульбы адзначаецца з’яўленне суквеццяў, пачалося фарміраванне клубняў. Тэмпература глебы на глыбіні 10 см знаходзілася ў межах +16...+20ºС, што з’яўляецца аптымальным для фарміравання клубняў бульбы. У цукровых буракоў працягваецца рост кораня. У лёну — зялёная спеласць насення. Візуальныя ацэнкі стану пасеваў добрыя. Правядзенне ўборачных і сенанарыхтоўчых работ стрымліваецца дажджамі, якія выпадаюць.  
08.07.2026
Аблажны або ліўневы, які дождж часцей адзначаецца летам
Дождж адносіцца да відаў ападкаў, якія выпадаюць на зямную паверхню. Атмасферныя ападкі з'яўляюцца адным з асноўных параметраў клімату атмасферы. Ападкі падтрымліваюць жыццё, сілкуюць рэкі і грунтавыя воды, уплываюць на клімат і сельскую гаспадарку. Колькасць ападкаў вымяраецца ў міліметрах. Пласт ападкаў 1 мм, якія выпалі на плошчу 1М2, адпавядае масе вады 1 кг.   Аблажны дождж – вадкія вадзяныя ападкі ў выглядзе кропель радыусам больш 0,25 мм. Кроплі аблажного дажджу, падаючы ў ваду, пакідаюць след у выглядзе разбежнага круга. Выпадае ад некалькіх гадзін да некалькіх сутак галоўным чынам з слаіста-дажджавых аблокаў. Ааблажные дажджы больш характэрныя для восені, але летам таксама адзначаюцца.   Улетку часцей за ўсё адзначаюцца ліўневыя дажджы – вадкія ападкі, адрозныя раптоўнасцю пачатку і канца выпадзення, якія характарызуюцца хуткім нарастаннем інтэнсіўнасці ў пачатку выпадзення, рэзкімі яе ваганнямі. Кроплі ліўневага дажджу звычайна значна буйней кропель аблажнаго дажджу, іх радыус складае 1-3 мм. Працягласць ліўневага дажджу бывае ад некалькіх хвілін да некалькіх гадзін, і часта выпадае вялікая колькасць ападкаў. Ліўні могуць суправаджацца навальніцай, шквалам, градам і як правіла выпадаюць з кучавых-дажджавых аблокаў. Гэтыя воблакі могуць быць звязаныя з праходжваннем халодных франтоў, альбо ўтварацца з-за моцнага прагрэву зямлі. Ападкі ў выглядзе дажджу адносяцца да небяспечных гідраметэаралагічных з'яў пры дасягненні пэўных крытэрыяў: - вельмі моцны дождж: колькасць атмасферных ападкаў не менш за 50 мм за перыяд не больш за 12 ч.; - вельмі моцны ліўневы дождж: колькасць атмасферных ападкаў не менш за 30 мм за перыяд не больш за 1 гадзіну; - працяглы вельмі моцны дождж: колькасць атмасферных ападкаў не менш за 100 мм за перыяд больш за 12 ч., але менш за 48 ч.  
03.07.2026
З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
3 ліпеня наша краіна адзначае ўсенароднае свята -  Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь . Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе-так прагаласавалі беларусы на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада. Свята ўстаноўлена Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 1996 года № 1 «Аб устанаўленні дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь». Гэты дзень асабліва дарагі, таму што 3 ліпеня 1944 года горад-Герой Мінск, сталіца Беларусі, быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэтая гістарычная дата па волі беларусаў стала Днём Незалежнасці, звязаўшы разам святыя словы-Свабода і Незалежнасць. Гэты дзень-сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі. Па ўсёй рэспубліцы ў гэты дзень праходзяць святочныя ўрачыстасці. У Гродне, ужо традыцыйна, каб аддаць даніну глыбокай павагі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, супрацоўнікі Гроднааблгідрамета разам з усімі гараджанамі сабраліся ў парку Жылібера ля помніка савецкім воінам і партызанам. Удзельнікі цырымоніі ўшанавалі памяць хвілінай маўчання і ўсклалі жывыя кветкі да падножжа помніка. Ад усёй душы віншуем усіх беларусаў са святам і жадаем моцнага здароўя, душэўнай раўнавагі, міру, працвітання і дабрабыту!      
01.07.2026
На метэаралагічнай станцыі Ашмяны праведзена экскурсія для выхаванцаў летняга лагера
Летнія канікулы - гэты не толькі час адпачынку і забаў  школьнікаў, але і многіх карысных спраў і  пазнання новага. Так і для дзяцей з аздараўленчага лагера "Малышок" ДУА "Смаргонскай пачатковай школы" на метэаралагічнай станцыі Ашмяны праведзена азнаямленчая  экскурсія. Выхаванцы лагеры наведалі метэаралагічную пляцоўку, на якой вызначаны прыборы і абсталяванне, з дапамогай якіх праводзяцца метэаралагічныя назіранні. Асабліва іх зацікавіла работа аўтаматызаванай сістэмы  метэаназіранняў. У ходзе экскурсіі таксама было расказана аб прафесіі «метэаролаг». Былі дадзены рэкамендацыі аб правілах паводзін у экстрэмальных пагодных умовах у летні перыяд. Гэта сустрэча падарыла дзецям новыя веды і яркія ўражанні. Цяпер яны ведаюць, што пагода не проста «даводзіцца», а за ёй кругласутачна назіраюць.    
29.06.2026
Вельмі моцная спякота назіраецца ў Гродзенскай вобласці. Калі спякота становіцца небяспечнай?
Летам пры пэўных працэсах у атмасферы можа ўсталявацца гарачая пагода. Паветра становіцца гарачым, вільготнасць паветра зніжаецца. Пры дасягненні ўстаноўленых крытэрыяў тэмпературы паветра можа адзначаецца неспрыяльная гідраметэаралагічная з'ява – моцная спякота, калі паветра праграваецца да +30…+34°C; калі тэмпература паветра дасягае значэнняў +35,0°C і вышэй за рэгіструецца небяспечная гідраметэаралагічная з'ява – вельмі моцная спякота. Так у выхадныя на Гродзеншчыне пагодныя ўмовы вызначаліся вобласцю павышанага атмасфернага ціску і вельмі цёплай паветранай масай, што прывяло да новых тэмпературных рэкордаў.  27 чэрвеня практычна паўсюдна па Гродзенскай вобласці адзначалася моцная спякота, дзённы максімум знаходзіўся ў граніцах +30,5…+32,4°C, найбольш спякотна было ў г. Ваўкавыск +32,4°C. 28 чэрвеня па заходняй палове Гродзенскай вобласці назіралася небяспечная гідраметэаралагічная з'ява – вельмі моцная спякота, дзённы максімум дасягаў +35,1…+35,8°C. І ізноў тэмпературны рэкорд дзённага максімуму зафіксаваны ў г.Ваўкавыск, тэмпература паветра паднялася да +35,8°C. Жару ў Гродзенскай вобласці працягваецца, 29 чэрвеня чырвоны ўзровень небяспекі на вельмі моцную спякоту захоўваецца.  У гісторыі метэаназіранняў Гродзенскай вобласці (з 1945 года) самы гарачы дзень зафіксаваны ў жніўні 1992года, тады ў г.Гародня паветра прагрэлася да +36,2°C.  Пры спякоце рэкамендуецца: днём закрываць вокны аканіцамі і шторамі, і адкрываць іх толькі нанач. Па магчымасці, у гадзіны найбольшага павышэння тэмпературы, трэба заставацца дамы і карыстацца кандыцыянерам; штодзённа выпіваць 1,5 – 2 літра вады, пазбягаць выкарыстанні алкаголю, а таксама напояў, якія ўтрымліваюць кафеін і вялікая колькасць цукру; насіць галаўны ўбор і адзенне светлых тонаў, абмежаваць знаходжанне на сонцы; штодзённы рацыён харчавання змяніць на карысць летніх салатаў, мінеральнай вады, сокаў і халодных супоў. Вадзіцелям не рэкамендуецца садзіцца за руль у санцапёк, калі аўтамабіль не абсталяваны кандыцыянерам. Клопат аб сабе і сваім здароўі ў вашых руках. Прагнозы пагоды і папярэджання аб неспрыяльных і небяспечных гідраметэаралагічных з'явах на спякоту дапамогуць вам пазбегнуць цеплавога ўдару і звязаных з ім наступстваў.
26.06.2026
Рака Нёман: уздоўж берагоў, ад вытоку да вусця.
Рака Нёман працякае па тэрыторыі трох краін: Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Літвы (бел. Нёман, літ. Nemunas — Нямунас, рус. дарэф. Нѣманъ). Агульная даўжыня ракі складае 913 км. Нёман бярэ пачатак у Беларусі на поўдзень ад Мінскага ўзвышша і на працягу 436 кіламетраў цячэ па тэрыторыі Беларусі да яе мяжы з Літвой. Гэта ўзвышша, якое з'яўляецца часткай Беларускай грады, служыць водападзелам паміж басейнамі Балтыйскага і Чорнага мораў. Выток Нёмана знаходзіцца на вышыні каля 180 метраў над узроўнем мора. Упадае рака ў Куршскі заліў Балтыйскага мора. Пераважаючая шырыня ракі да ўпадзення р. Бярэзіна 35-40 м (найбольшая – да 100 м каля в. Дзелятычы), ніжэй да вусця р. Шчара сярэдняя шырыня павялічваецца да 90 м (найбольшая – каля 350 м паміж упадзеннем рэк Чарняўка і Дзеражанка). У ніжнім цячэнні шырыня ракі 120-150 м (у раёне Гродзенскіх узвышшаў яна памяншаецца да 80 м). Працягласць ракі Нёман у межах Гродзенскай вобласці – 360 км. Практычна ўся тэрыторыя вобласці адносіцца да басейна Нёмана і яго прытокаў: Бярэзіны, Гаўі, Дзітвы, Лебеды, Котры (справа), Ушы, Сервачы, Шчары, Ласосны (злева). На паўночным усходзе працякае рака Вілія (з Ашмянкой). На тэрыторыі Гродзенскай вобласці рэжым ракі Нёман вывучаецца на 3 гідралагічных пастах у раёне населеных пунктаў Гродна, Масты, Беліца Лідскага раёна. На гідралагічных пастах праводзяцца назіранні за ўзроўневым і тэрмічным рэжымамі, станам воднага аб'екта (наяўнасць лядовых з'яў, расліннасці), за сцёкам вады. Даныя назіранняў дазваляюць прагназаваць паводкі і ацэньваць стан воднага асяроддзя, маюць важнае значэнне для рацыянальнага водакарыстання, планавання мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя і забеспячэнні бяспекі насельніцтва ў выпадку надзвычайных сітуацый, звязаных з воднымі рэсурсамі. За 82-гадовы перыяд назіранняў на ГП-1 Гродна на рацэ Нёман зафіксаваны гідралагічныя экстрэмумы: -       самы высокі ўзровень вады адзначаўся 23 красавіка 1958 года і склаў 893 см. Тады ў Гродне былі падтоплены асобныя прамысловыя прадпрыемствы: піваварны завод, тонкасуконны камбінат, прыстань, гарадская помпавая станцыя, жылыя дамы; -       самы нізкі ўзровень вады назіраўся 1 верасня 2015 года – 11 см.  
23.06.2026
22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
22 чэрвеня 1941 года — адна з самых сумных дат у гісторыі Беларусі. У гэты дзень фашысцкая Германія, парушыўшы Дагавор аб ненападзе, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. Першапачаткова 22 чэрвеня адзначалі «Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны". Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №117, падпісаным 23 сакавіка 2022 года - 22 чэрвеня абвешчана «Днём усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа». Указ падрыхтаваны на падставе Закона ад 5 студзеня 2022 года "Аб генацыдзе беларускага народа", у адпаведнасці з якім факты здзяйснення нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі, нацыяналістычнымі фарміраваннямі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд злачынстваў, накіраваных на планамернае фізічнае знішчэнне беларускага народа, прызнаныя генацыдам беларускага народа. Стойкасць беларускіх пагранічнікаў, іх масавы гераізм парушылі планы германскага камандавання, якое вылучыла на падаўленне пагранічныў застаў 30 хвілін. У гады вайны на франтах Вялікай Айчыннай змагаліся больш за 1,3 млн.беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара-памяць пра іх будзе жыць вечна. Усё больш і больш аддаляе нас час ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, але подзвігі загінуўшых у баях, смутак аб мільёнах нявінных ахвяр і трагедыя акупацыі застаюцца ў свядомасці людзей старэйшага пакалення, захоўваюцца ў памяці іх дзяцей, унукаў і праўнукаў. Святы абавязак усіх беларусаў-памятаць самім пра гэтыя падзеі, а таксама не даваць іншым забываць ці, тым больш, скажаць праўду пра гісторыю нашай краіны. У гэты дзень гродзенцы, каб ушанаваць памяць аб ахвярах вайны і генацыду беларускага народа, сабраліся ля помніка " Дрэва Жыцця» у мікрараёне Фолюш, дзе ў гады вайны размяшчаўся лагер для ваеннапалонных «Шталаг-324». Роўна ў 12.00 прайшла Усебеларуская хвіліна маўчання па ўсёй краіне. Супрацоўнікі Філіяла» Гроднааблгідрамет " прынялі ўдзел у мітынгу памяці і ўскладанні кветак.  
18.06.2026
Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Філіяле «Гроднааблгiдрамет».
18 чэрвеня ў Філіяле "Гроднааблгідрамет" прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме «Памяць у імя будучыні", прысвечанай 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Перад работнікамі калектыву выступіла намеснік начальніка філіяла Ганна Здановіч. У Рэспубліцы Беларусь 22 чэрвеня памятная дата - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. 85 гадоў таму, 22 чэрвеня 1941 г., на досвітку германская армія вераломна, без абвяшчэння вайны напала на Савецкі Саюз. Беларусь у ліку першых савецкіх рэспублік прыняла магутны ўдар ворага. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагалася каля 1 млн. 400 тыс.беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. На акупаванай ворагам тэрыторыі вялі барацьбу каля 400 тыс.партызан. У Вялікай Айчыннай вайне загінуў кожны трэці. Нашай краінай вядзецца пастаянная работа па ўвекавечанні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, недапушчэнні адраджэння нацызму/фашызму. Значнасць тэмы гістарычнага мінулага беларускага народа знайшла сваё адлюстраванне і ў абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Згодна з артыкулам 15 " дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Захаванне гістарычнай памяці аб подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца залогам таго, што ў нас будзе будучыня.  
17.06.2026
Агляд аграметэаралагічных умоў па Гродзенскай вобласці на 17 чэрвеня 2026 года
Дажджы мінулага перыяду чэрвеня павялічылі ўтрыманне глебавай вільгаці. Аграметэаралагічная сітуацыя палепшылася. На тэрыторыі вобласці ступень увільготненасці глебы добрая. Невысокі тэмпературны рэжым у спалучэнні з дастатковым водазабеспячэннем паўплывалі спрыяльна на рост і развіццё асноўных сельскагаспадарчых культур, толькі цеплалюбівыя расліны адчувалі недахоп цяпла. Па дадзеных назіранняў на пасевах азімай пшаніцы і трыцікале пачалося цвіценне, у азімага ячменю адзначана малочная спеласць збожжа. У яравых збожжавых – каласенне. У цукровых буракоў працягваецца рост кораня. Сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні 10 см на большай частцы тэрыторыі вобласці складала +15…+16°С, што аптымальна для з'яўлення ўсходаў і далейшага развіцця бульбы. На асноўных масівах у кукурузы ідзе лістаўтварэнне, на адной расліне налічваецца ў сярэднім 7-9 лісцяў. У лёну адзначаецца з'яўленне суквеццяў. Чаканае павышэнне тэмпературнага рэжыму будзе спрыяльна ўплываць на фарміраванне зялёнай масы кукурузы, адрастанне траў пасля ўкосу, рост і развіццё карняплодаў. Цёплае надвор'е і добрае водазабеспячэнне будуць спрыяць фарміраванню коласа збожжавых культур.
15.06.2026
15 ЧЭРВЕНЯ – СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ВЕТРУ
15 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень ветру – міжнароднае свята, прысвечанае магутнай і чыстай крыніцы энергіі на Зямлі. У 2007 годзе ў Еўропе прыйшла ідэя стварэння свята ¬ ДНЯ ВЕТРУ . З 2009 года 15 чэрвеня – ДЗЕНЬ ВЕТРУ атрымаў СУСВЕТНЫ статус.  Святкуюць гэты дзень людзі, зацікаўленыя ў рацыянальным і граматным выкарыстанні рэсурсаў энергіі ветру. Тэма гэтага года, прапанаваная Сусветным саветам па ветраэнергетыцы (GWEC) – «Вецер для ўсіх». Кожнаму жыхару планеты павінна быць даступная чыстая энергія. Вецер – гэта невычэрпны экалагічна чысты рэсурс. Ён не скончыцца, пакуль існуе планета. Яго не трэба здабываць у шахтах, бурыць свідравіны, перавазіць або перапрацоўваць. Ветраная энергетыка ў Беларусі – гэта форма ўзнаўляльнай энергіі, якая нароўні з сонечнай энергіяй з'яўляецца адным з найважнейшых сектараў узнаўляльнай энергетыкі ў Беларусі. Як прыродная з'ява, вецер дзіўны і ўнікальны. Уладае вялізнай магутнасцю і значна ўплывае на навакольнае асяроддзе і на нашу жыццё ў цэлым. Вецер з хуткасцю 25 м/з і болей (вельмі моцны вецер) з'яўляецца небяспечнай гідраметэаралагічнай з'явай. Пры высокіх хуткасцях ветру гэта ўздзеянне можа дасягаць разбуральнай сілы і ствараць надзвычайныя сітуацыі. Моцныя вятры могуць прадстаўляць сур'ёзную небяспеку для жыцця і здароўя людзей. Здатныя разбурыць дамы, дарогі, вывесці са строю сістэмы энергаі другога забеспячэння населеных пунктаў. Самая вялікая хуткасць ветру, зафіксаваная метэаралагічнымі станцыямі Гродзенскай вобласці за перыяд назіранняў з 1945г. склала: у лістападзе 1964 года ў г.Ваўкавыск – 34 м/з у красавіку 1967 года ў г.Ашмяны – 36 м/з  у лістападзе 1973 года ў г.Ліда – 29 м/з  у студзені 1976 года ў г.Гародня – 32 м/з  у сакавіку 1983 года ў г.Навагрудак – 30 м/з.
1 2 3 4 5 6 7 8

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_21c87d618ba9e8587a6ea74dd5b79b2d_work.jpg Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь 000485_c5d6fbba53da1042af999a0235d82d0a_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь 000485_2fc5aeacd83c911ec9a74d8332fc0730_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 000485_d29143257a479a759534658f8e3df6be_work.jpg Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_b585ae757e5e99473380a673f01669c3_work.jpg Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь 000485_bfd5aebde5dc2dc8dda7e0e4a88bee06_work.jpg Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД) 000485_2f976267514fa2641066e07459491193_work.jpg Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы 000485_6b210c89c63a591b8935baa328feccfc_work.jpg Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя 000485_6091fe4a20de414a6205209788df9a06_work.jpg Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

© Белгiдрaмет, 2016-2026