Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БРЭСТАЛБГІДРАМЕТ

Ru Be En
  • Навіны і падзеі
  • facebook youtube telegram
  • Ru Be En
Галоўная / Фiлiялы Белгiдрамета / БРЭСТАЛБГІДРАМЕТ / Навіны і падзеі
03.08.2026

Вызначэнне масы карняплода цукровых буракоў

    Спецыялісты Філіяла «Брэстаблгідрамет» правялі чарговыя аграметэаралагічныя назіранні па вызначэнні масы караняплода цукровых буракоў. Работы выконваліся ў адпаведнасці з патрабаваннямі методыкі правядзення аграметэаралагічных назіранняў СТА-СМЯ-22-2025.
    Вызначэнне масы караняплодаў з'яўляецца адным з важных відаў аграметэаралагічных назіранняў. Атрыманыя дадзеныя дазваляюць ацаніць тэмпы росту раслін, прасачыць уплыў умоў надвор'я на фарміраванне ўраджаю і атрымаць аб'ектыўную інфармацыю аб стане пасеваў цукровых буракоў у перыяд вегетацыі.
    Назіранні праводзяцца ў чатырох месцах наглядальнага ўчастка. На адлегласці 4-6 метраў ад месцаў, дзе вядуцца назіранні за фазамі развіцця і гушчынёй раслін, у чатырох паўторнасцях выкопваюць па пяці тыповых раслін. Усяго для вызначэння масы адбіраецца 20 карняплодаў, што забяспечвае аб'ектыўнасць атрымоўваных вынікаў.
    Пасля выкопкі бацвінне зразаецца, а карняплоды змяшчаюцца ў поліэтыленавыя пакеты для дастаўкі да месца апрацоўкі. Перад узважваннем яны чысцяцца ад рэштак глебы, пасля чаго кожны карняплод узважваецца з дакладнасцю да 1 грама.
    Па выніках назіранняў сярэдняя маса аднаго карняплода цукровых буракоў склала 405 г. Атрыманыя даныя сведчаць аб актыўным росце культуры і будуць выкарыстаны пры далейшым аналізе ўмоў фарміравання ўраджаю цукровых буракоў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.
    Такія назіранні штогод даюць магчымасць адсочваць дынаміку развіцця сельскагаспадарчых культур, ацэньваць уплыў існуючых аграметэаралагічных умоў на ўраджайнасць і забяспечваць сельскагаспадарчыя арганізацыі дакладнай інфармацыяй аб стане пасеваў.

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_21c87d618ba9e8587a6ea74dd5b79b2d_work.jpg Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь 000485_c5d6fbba53da1042af999a0235d82d0a_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь 000485_2fc5aeacd83c911ec9a74d8332fc0730_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 000485_d29143257a479a759534658f8e3df6be_work.jpg Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_b585ae757e5e99473380a673f01669c3_work.jpg Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь 000485_bfd5aebde5dc2dc8dda7e0e4a88bee06_work.jpg Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД) 000485_2f976267514fa2641066e07459491193_work.jpg Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы 000485_6b210c89c63a591b8935baa328feccfc_work.jpg Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя 000485_6091fe4a20de414a6205209788df9a06_work.jpg Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

© Белгiдрaмет, 2016-2026