18.06.2026 станцыю фонавага маніторынгу Бярэзінскі запаведнік наведалі ўдзельнікі пашыранага пасяджэння Міжведамаснай экспертнай групы па экалагічным напрамку работы па дасягненню Мэт устойлівага развіцця. У ліку гасцей станцыі былі прадстаўнікі прыродаахоўных арганізацый, члены Міжведамаснай экспертнай групы па экалагічным напрамку работы па дасягненню Мэт устойлівага развіцця, грамадскага каардынацыйнага экалагічнага савета, Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі ВНУ, маладзёжныя паслы Мэт устойлівага развіцця, СМІ.
Падчас экскурсій наведвальнікі азнаёміліся з працай станцыі, яе ролі ў захаванні навакольнага асяроддзя. Гасцям станцыі былі прадэманстраваны сучасныя і штатныя сродкі вымярэнняў пры правядзенні гідраметэаралагічных і актынаметрычных назіранняў. Асаблівая ўвага была звернута на вынікі радыяцыйнага маніторынгу і маніторынгу забруджвання навакольнага асяроддзя, спосабах выкарыстання звестак для прадухілення прыродных катаклізмаў і ажыццяўлення экалагічнай палітыкі.
Пасля заканчэння экскурсіі госці выказалі словы падзякі за цікавую і карысную інфармацыю.

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь
Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД)
Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies