На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў студзені - маі 2026 г. значна павялічылася колькасць кіберзлачынстваў. Больш за палову такіх злачынстваў - махлярствы, якія здзяйсняюцца е выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Учыненні махлярстваў садзейнічаюць залішняя даверлівасць грамадзян, папулярнасць набыцця тавараў на Інтэрнэт-пляцоўках, актывізацыя разлікаў грамадзян з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, лічбавая непісьменнасць. Найбольш распаўсюджанымі відамі махлярстваў з'яўляюцца злачынствы, учыненыя пад маркай куплі / продажу неіснуючых тавараў.(абутак, бытавая тэхніка, посуд, пасцельныя прыналежнасці, адзенне, морапрадукты, садовы інвентар) (228 фактаў), падман грамадзян пад маркай укладання сродкаў у крыптавалюце, інвесціравання, арэнды нерухомасці, пазычання грошай. 244 махлярстваў учынены з дапамогай званкоў злачынцаў пад выглядам супрацоўнікаў праваахоўных органаў, 59 - назваўшыся работнікамі іншых арганізацый (універсітэт, інтэрнет-бяспека, замена дамафонаў, банкаўскія ўстановы).
Павялічылася колькасць кібервымаганняў. У большасці выпадкаў яны здзяйсняюцца пасля распаўсюджвання пацярпелымі фатаграфій інтымнага характару падчас зносін на сайтах знаёмстваў.
КАБ НЕ СТАЦЬ АХОЎНАЙ КІБЕРМАШЭННЯЎ:
- не набывайце тавары ў неправераных прадаўцоў (пастаўшчыкоў), не ажыццяўляйце перадаплату за тавар, не запаўняйце рэквізіты дастаўкі ў прадстаўленай пакупніком электроннай форме, якая патрабуе ўнясення рэквізітаў банкаўскіх карт;
- зважайце на нумар, з якога Вам паступаюць званкі. Нумар не можа быць з іншай краіны ці неіснуючага аператара сувязі; не давярайце тым, хто тэлефануе, прадстаўляецца супрацоўнікамі праваахоўных органаў, спецыялістамі банкаўскіх устаноў і аператараў мабільнай сувязі, работнікамі пошты, якія звярнуліся да ВАМ з просьбамі (патрабаваннямі) аб аказанні садзейнічання ў выкрыцці злачынцаў, прадастаўленні пашпартных і іншых асабістых дадзеных, рэквізітаў банкаўскіх карт, а таксама аб дэклараванні.
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь
Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД)
Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies