Адзіны дзень інфармавання ў філіяле "Магілёўаблгідрамет": экалагічная КУЛЬТУРА-адказнасць кожнага
Чыстае паветра, доступ да пітной вадзе і прыгожая прырода намі часта ўспрымаюцца як дадзенасць. Між тым у многіх краінах свету гэтыя рэсурсы становяцца раскошай: людзі апранаюць маскі, абараняючыся ад смогу, прагноз надвор'я падмяняецца індэксам забруджанасці паветра, доступ да чыстай вады – гэта штодзённая барацьба, а не стандарт жыцця.
Для нас чыстыя лясы, азёры і паркі, камфортныя і бяспечныя ўмовы для жыцця – гэта не толькі гонар, але і адказнасць. Менавіта таму экалагічная культура павінна стаць не проста данінай модзе, а усвядомленым выбарам кожнага грамадзяніна. Бо захоўваючы прыроду сёння, мы гарантуем яе будучым пакаленням.
Начальнік аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем атмасфернага паветра і водных рэсурсаў Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Чалочаў Сяргей Віктаравіч адказаў на пытанні нашых калег — сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу і выклікала жывую цікавасць у калектыву.
Дзякуем усім удзельнікам за змястоўную размову! Беражыце сябе і сваіх блізкіх.

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь
Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД)
Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies