Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ

Ru Be En
  • Навіны і падзеі
  • telegram https://www.instagram.com youtube
  • Ru Be En
Галоўная / Фiлiялы Белгiдрамета / ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ / Навіны і падзеі
29.07.2026

ПРА АПАСНЫЯ І НЕСПРЫЯЛЬНЫЯ ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІЧНЫЯ З'ЯВЫ Ў ЛЕТНІ ПЕРЫЯД

Лета многія з нас успрымаюць як час цяпла і адпачынку на прыродзе. Аднак менавіта ў гэты перыяд атмасфера найбольш актыўная, а пагодныя ўмовы могуць мяняцца літаральна за лічаныя хвіліны. Якія ж небяспечныя і неспрыяльныя гідраметэаралагічныя з'явы часцей за ўсё назіраюцца летам і чаму так важна ўважліва сачыць за прагнозамі надвор'я?

Адной з самых распаўсюджаных неспрыяльных летніх з'яў з'яўляюцца навальніцы. Яны ўзнікаюць з-за моцнага прагрэву зямной паверхні, калі цёплае вільготнае паветра імкліва падымаецца ўверх. Нягледзячы на сваю звыкласць, навальніца ўяўляе сур'ёзную небяспеку. Удары маланкі могуць стаць прычынай пажараў, пашкоджання ліній электраперадачы і няшчасных выпадкаў.

Нярэдка навальніцы суправаджаюцца шквалістым ветрам. Хуткасць яго можа дасягаць 25 м/с і больш. Небяспечнай гідраметэаралагічнай з'явай лічыцца ВЕЛЬМІ МОЦНЫ ВЕЦЕР (у тым ліку шквал або смерч), калі максімальная хуткасць ветру (уключаючы парывы) дасягае 25 м/с (90 км/г) і больш. Такі вецер здольны ламаць дрэвы, зрываць дахі будынкаў, пашкоджваць рэкламныя канструкцыі і лініі электраперадачы. Асабліва небяспечна знаходзіцца падчас шквалу побач з высокімі дрэвамі, будаўнічымі аб'ектамі і дрэнна замацаванымі канструкцыямі. Моцны вецер з максімальнай хуткасцю 15-24 м/с адносіцца да неспрыяльных з'яў.

Яшчэ адна летняя з'ява –дажджы. За кароткі прамежак часу можа выпасці месячная норма ападкаў. Небяспечнай гідраметэаралагічнай з'явай лічыцца ВЕЛЬМІ МОЦНЫ ЛІВЕНЬ, калі колькасць атмасферных ападкаў, што выпала, складае не менш за 30 мм за перыяд не больш за 1 гадзіну, і ВЕЛЬМІ МОЦНЫ ДОЖДЖ (колькасць атмасферных ападкаў не менш за 50 мм за перыяд не больш за 12 гадзін). У выніку гэтых з'яў хутка падтапліваюцца дарогі, двары, падвалы жылых дамоў і сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Моцны дождж і моцны лівень адносяцца да неспрыяльных з'яў, калі колькасць ападкаў складзе 15-49 мм за 12 гадзін і менш.

У асобных выпадках летам назіраецца град. Ледзяныя часціцы ўтвараюцца ўнутры магутных навальнічных аблокаў і могуць дасягаць памераў ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў. Небяспечнай гідраметэаралагічнай з'явай лічыцца КРУПНЫ ГРАД – які дасягнуў 20 мм у дыяметры (2 сантыметры). Град наносіць шкоду сельскай гаспадарцы, пашкоджвае аўтамабілі, дахі будынкаў, а часам уяўляе небяспеку для здароўя і жыцця людзей.

Не менш сур'ёзным выпрабаваннем становяцца анамальна высокія тэмпературы паветра. Небяспечнай гідраметэаралагічнай з'явай лічыцца ВЕЛЬМІ МОЦНАЯ СПЁКА – значэнне максімальнай тэмпературы паветра, якое дасягнула +35°С і вышэй. Працяглая спёка павялічвае рызыку цеплавых і сонечных удараў, пагаршае самаадчуванне людзей, асабліва пажылых, дзяцей і тых, хто пакутуе хранічнымі захворваннямі. Акрамя таго, гарачае і сухое надвор'е значна павышае верагоднасць узнікнення прыродных пажараў.

Важна разумець, што сучасныя метады метэаралагічных назіранняў дазваляюць загадзя выяўляць верагоднасць развіцця небяспечных пагодных працэсаў. Спецыялісты пастаянна аналізуюць дадзеныя наземных метэастанцый, радыёлакатараў, спадарожнікавых назіранняў і лікавых мадэляў атмасферы. На падставе гэтай інфармацыі выпускаюцца штормавыя папярэджанні, якія дапамагаюць насельніцтву і арганізацыям своечасова падрыхтавацца да небяспечных і неспрыяльных пагодных умоў.

Хочам нагадаць: не варта ігнараваць папярэджанні сіноптыкаў. Калі прагназуюцца навальніца, моцны вецер, моцны лівень і град, па магчымасці лепш адмовіцца ад паездак на прыроду, не пакідаць аўтамабілі пад дрэвамі, зачыніць вокны, прыбраць з балконаў лёгкія прадметы і выконваць меры асабістай бяспекі. Падчас спёкі неабходна піць дастатковую колькасць вады, абмяжоўваць знаходжанне пад прамымі сонечнымі прамянямі ў самыя гарачыя гадзіны дня і карыстацца галаўнымі ўборамі.

Надвор'е – гэта частка нашага жыцця, і цалкам пазбегнуць яго ўплыву немагчыма. Але ўважлівыя адносіны да прагнозаў і выкананне простых рэкамендацый дазваляюць значна знізіць рызыкі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх, а мы прадоўжым уважліва сачыць за атмасферай, каб своечасова папярэджваць вас пра небяспечныя і неспрыяльныя гідраметэаралагічныя з'явы.

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_21c87d618ba9e8587a6ea74dd5b79b2d_work.jpg Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь 000485_c5d6fbba53da1042af999a0235d82d0a_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь 000485_2fc5aeacd83c911ec9a74d8332fc0730_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 000485_d29143257a479a759534658f8e3df6be_work.jpg Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_b585ae757e5e99473380a673f01669c3_work.jpg Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь 000485_bfd5aebde5dc2dc8dda7e0e4a88bee06_work.jpg Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД) 000485_2f976267514fa2641066e07459491193_work.jpg Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы 000485_6b210c89c63a591b8935baa328feccfc_work.jpg Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя 000485_6091fe4a20de414a6205209788df9a06_work.jpg Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

© Белгiдрaмет, 2016-2026