Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ

Ru Be En
  • Навіны і падзеі
  • https://www.instagram.com facebook X
  • Ru Be En
Галоўная / Фiлiялы Белгiдрамета / ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ / Навіны і падзеі
08.04.2026

Кліматычная характарыстыка сакавіка 2026 года па Гродзенскай вобласці.

Сакавік цяперашняга года стаў самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў, пачынаючы з 1945 года. Сярэднямесячная тэмпература паветра па Гродзенскай вобласці склала +6,4°С, што на 5,4°С вышэйшай кліматычнай нормы.

Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра сакавіка ад кліматычнай нормы па Гродзенскай вобласці за перыяд 1991-2026 гг.

Сярэдняя тэмпература паветра трох дэкад месяца была вышэй нормы. Асабліва цёплай выдалася другая дэкада.

Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма па дэкадах сакавіка 2026 года па Гродзенскай вобласці

Трывалы пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз 5°С убок павышэння (пачатак перыяду вегетацыі) на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ажыццявіўся на месяц раней сваіх звычайных тэрмінаў – 8-10 сакавіка.

Незвычайна цёплай, сонечнай і без істотных асадкаў у большасці дзён была пагода сакавіка. Мінімальнае значэнне тэмпературы паветра за месяц адзначана на АМС Навасёлкі 7 сакавіка (-4,9°С). Максімальная тэмпература адзначана на АМС Гродна 13 сакавіка і склала +18,0°С.

Асадкі выпадалі рэдка. У 1 і 2 дэкадзе адзначаўся недахоп увільгатнення, па вобласці выпала усяго 1-5% дэкаднай нормы адпаведна, а ў 3 дэкадзе большай паловы дэкаднай нормы – 74%. Усяго у сярэднім за месяц асадкаў выпала ў 5 раз менш ад нормы. Такі сухі  сакавік адзначаецца 3 раз з 1945 года.

З-за цёплай пагоды снегараставанне пачалося ўжо ў першай дэкадзе. Снежнае пакрыццё па паўднёвым захадзе вобласці поўнасцю разбурылася 2-3 сакавіка, па паўночным усходзе – 5-8 сакавіка.

На працягненні месяца назіраліся туманы, бачнасць пагаршалася да 100-200 м. Вецер у асноўным быў слабы і сярэдні, толькі 1-3 дня па паўночным усходзе вобласці адзначаўся моцны вецер разрывамі 16 м/с і болей. Максімальная хуткасць ветру (18 м/с) была зарэгістравана на МС Ашмяны.

На ўсіх метэастанцыях вобласці абнаўляліся рэкорды максімальнай тэмпературы паветра.

2026

АМС Гродна

АМСГ Гродна

МС Ашмяны

1.03.2026

 

 

+9,2 (+8,5 – 2024 г.)

9.03.2026

+15,0 (+14,8 – 2025 г.)

 

 

12.03.2026

+17,6 (+13,7 – 2001 г.)

+16,6 (+13,7 – 2001 г.)

+16,3 (+13,3 – 2002 г.)

13.03.2026

+18,0 (+14,0 – 2007 г.)

+17,2 (+14,0 – 2007 г.)

+15,9 (+13,7 – 2025 г.)

14.03.2026

+16,1 (+14,0 – 1972 г.)

+16,0 (+14,0 – 1972 г.)

+14,3 (+11,1 – 2023 г.)

15.03.2026

+14,7 (+14,1 – 1991 г.)

+15,0 (+14,1 – 1991 г.)

+13,1 (+10,3 – 2022 г.)

16.03.2026

 

 

+12,3 (+11,7 – 2024 г.)

25.03.2026

 

 

+15,2 (+14,9 – 2014 г.)

29.03.2026

 

 

+16,3 (+15,1 – 2007 г.)

 

МС Лiда

МС Навагрудак

АС Ваукавыск

12.03.2026

+16,9 (+12,9 – 2002 г.)

+16,3 (+12,5 – 2002 г.)

+17,4 (+15.3 – 2001г.)

13.03.2026

+17,8 (+14,6 – 2025 г.)

+15,0 (+13,5 – 2002 г.)

+17,7 (+15.2 – 2025г.)

14.03.2026

+16,0 (+14,1 – 2023 г.)

+13,1 (+12,3 – 2023 г.)

 

15.03.2026

+15,5 (+13,1 – 1961 г.)

+12,4 (+11,3 – 1991 г.)

+15,2 (+12.2 – 1991г.)

16.03.2026

+13,4 (+13,0 – 1972 г.)

 

 

28.03.2026

+17,1 (+17,1 – 2020 г.)

+16,1 (+15,5 – 2020 г.)

 

29.03.2026

+17,4 (+15,8 – 1968 г.)

 

 

 

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_21c87d618ba9e8587a6ea74dd5b79b2d_work.jpg Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь 000485_c5d6fbba53da1042af999a0235d82d0a_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь 000485_2fc5aeacd83c911ec9a74d8332fc0730_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 000485_d29143257a479a759534658f8e3df6be_work.jpg Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_b585ae757e5e99473380a673f01669c3_work.jpg Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь 000485_bfd5aebde5dc2dc8dda7e0e4a88bee06_work.jpg Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД) 000485_2f976267514fa2641066e07459491193_work.jpg Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы 000485_6b210c89c63a591b8935baa328feccfc_work.jpg Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя 000485_6091fe4a20de414a6205209788df9a06_work.jpg Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

© Белгiдрaмет, 2016-2026