Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ

Ru Be En
  • Навіны і падзеі
  • https://www.instagram.com telegram facebook
  • Ru Be En
Галоўная / Фiлiялы Белгiдрамета / ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ / Навіны і падзеі
01.10.2026

Як утвараецца туман?

Увосень і ўзімку часта замест празрыстага паветра мы бачым белую заслону, асабліва  раніцай. Туман з'яўляецца, калі вільготнае паветра ў паверхні Зямлі астуджаецца настолькі, што вадзяная пара ператвараецца ў драбнюткія кропелькі вады. Гэтыя кропелькі застаюцца прама ў паветры і ўтвараюць бялёсую або шэрую смугу, якая пагаршае бачнасць. Зніжэнне бачнасці залежыць ад структуры туману і вызначаецца характарам атмасферных прымешак, спосабам стварэння туману і яго працягласцю.

Аб тумане кажуць, калі гарызантальная бачнасць складае менш за 1 км. У выпадку, калі бачнасць ад 1 да 10 кіламетраў – памутненне называецца смугой.

Стварэнне туману па сваёй сутнасці ўяўляе сабой працэс дасягнення прыземным паветрам стану насычэння. У залежнасці ад фізічнага механізму, які прыводзіць паветра да насычэння, туманы дзеляцца на дзве вялікія групы: туманы астуджэння і туманы выпарэння.

Найбольш часта паўтараюцца ўнутрымасавыя туманы астуджэння: адвектыўныя і радыяцыйныя.

Радыяцыйны туман – самы распаўсюджаны. Узнікае ў ясныя зацішныя ночы пры астуджэнні зямлі і прыземнага паветра. Найбольш шчыльны перад світанкам, рассейваецца пасля ўзыходу.

Адвектыўны туман утвараецца пры руху цёплага вільготнага паветра над халоднай паверхняй. Можа ўзнікаць у любы час сутак, пры ветры 5-10 м/с. Ахоплівае вялікія тэрыторыі, доўжыцца да некалькіх сутак.

Туман выпарэння ўзнікае ж, калі халоднае паветра праходзіць над цёплай вадой. Тыповы для асенне-зімовых рэк і азёр, палярных мораў, а таксама для "паравога туману" над гарачымі крыніцамі.

Да небяспечных туманаў адносяць туманы з бачнасцю менш за 50 м. Чым небяспечны туман? Перш за ўсё – пагаршэннем бачнасці. Але небяспека не толькі ў гэтым: туман падманвае вока. Ён прымушае прадметы здавацца далей, чым яны ёсць, скажае колер, мяшае ацаніць хуткасць. Гэтыя глядзельныя памылкі – важная прычына частых дарожна-транспартных здарэнняў у туманнае надвор'е. У сельскай гаспадарцы туманы могуць садзейнічаць распаўсюджванню хвароб раслін і перашкаджаць правядзенню палявых работ.

Метэаралагічныя факты

Па дадзеных метэаралагічных станцый у Гродзенскай вобласці колькасць дзён з туманам за 2025 год і яго працягласць у гадзінах склала:

у г.Ашмяны - 57 дзён з туманам і працягласцю 254 гадзіны

у г. Ліда - 39 дзён з туманам і працягласцю 173 гадзіны

у г.Гродна - 49 дзён з туманам і працягласцю 228 гадзіны

у г.Навагрудак - 66 дзён з туманам і працягласцю 447 гадзіны

у г.Ваўкавыск - 44 дзён з туманам і працягласцю 198 гадзіны

Метэаралагічныя экстрэмумы

Горад Навагрудак вядомы рэкорднай працягласцю туманаў. 26 дзён быў туман у лістападзе 1958 года-гэта максімальная колькасць такіх дзён, назіраных на тэрыторыі Рэспублікі ў дадзеным месяцы. У гэтым жа годзе працягласць туманаў дасягнула максімальнага значэння - 334 гадзіны ці амаль палову месяца.

 

 

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_21c87d618ba9e8587a6ea74dd5b79b2d_work.jpg Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь 000485_c5d6fbba53da1042af999a0235d82d0a_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь 000485_2fc5aeacd83c911ec9a74d8332fc0730_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 000485_d29143257a479a759534658f8e3df6be_work.jpg Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_b585ae757e5e99473380a673f01669c3_work.jpg Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь 000485_bfd5aebde5dc2dc8dda7e0e4a88bee06_work.jpg Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД) 000485_2f976267514fa2641066e07459491193_work.jpg Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы 000485_6b210c89c63a591b8935baa328feccfc_work.jpg Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя 000485_6091fe4a20de414a6205209788df9a06_work.jpg Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

© Белгiдрaмет, 2016-2026