Адзіны дзень інфармавання па тэме «Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правіл на дарогах» прайшоў у Філіяле «Гродноаблгідрамет».
Адной з найважнейшых дзяржаўных задач з'яўляецца сістэмная работа па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва. Па тэме Адзінага дня інфармавання выступіу начальнік сектара нагляду і прафілактыкі Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Сарвас.
Выступовец акцэнтаваў увагу на асноўных аспектах летняй бяспекі. З наступленнем лета тысячы людзей накіроўваюцца на адпачынак да вадаёмаў, але ў той ж час вада з'яўляцца крыніцай павышанай небяспекі, і наступствы легкадумных паводзін могуць быць самымі цяжкімі. Дзяніс Сарвас прывеу статыстыку гібелі людзей на вадзе і даў простыя, але важныя саветы, як уберагчыся ад трагедыі і захаваць ад яе дзяцей. Для адпачынку трэба выбіраць толькі спецыяльна абсталяваныя пляжы, ні ў якім выпадку не захадзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення і не адпускаць малалетніх дзяцей купацца самастойна. Таксама абмеркавалі і пытанні бяспечных паводзін у лесе і правільных паводзін у экстрэмальных сітуацыях. Парушэнне правіл бяспекі і халатнасць могуць прывесці да трагедыі як на прыродзе, так і ў быце. Так і ў большасці выпадкаў менавіта чалавечы фактар з'яўляецца асноўнай прычынай узнікнення пажару. Галоўнае пры пажары – не паддавацца паніцы і дзейнічаць імгненна
Наша здароўе і жыццё залежаць ад правільна прынятых рашэнняў у крытычнай сітуацыі і асабістай адказнасці кожнага чалавека. Бяспека дзяцей ва многім залежыць ад дарослых—падкрэсліў прадстаўнік ГОЧС.

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь
Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД)
Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies