Дзень Маці - гэта свята, да якога абыякавым не можа застацца ніводны чалавек на Зямлі. Гэты дзень напоўнены асаблівым сэнсам і глыбокай удзячнасцю і павагай да жанчыны, якая дорыць жыццё, захоўвае хатні ачаг, да яе дзіўнага душэўнага цяпла. Мама - гэта першы чалавек, якога мы сустракаем у жыцці, і тая нябачная нітка, што звязвае нас з домам, дзе б мы ні знаходзіліся. На працягу ўсяго жыцця мы адчуваем непарыўную сувязь з мамай, чыя невычэрпная дабрыня і душэўная шчодрасць засцерагае нас ад нягод, служыць нам апорай у самых складаных сітуацыях, дорыць веру, надзею і любоў. Мама - гэта самае святое, што ёсць у кожнага чалавека. У Беларусі стала добрай традыцыяй адзначаць гэты светлы дзень 14 кастрычніка, прымеркаваўшы яго да свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
У калектыве Філіяла "Гроднааблгідрамет" сёння панавала асаблівая атмасфера. Гэты дзень пастараліся зрабіць па-сапраўднаму святочным для нашых супрацоўніц: гучалі добрыя і шчырыя словы ўдзячнасці, а прыемным дадаткам сталі салодкія падарункі. Асаблівы настрой стварыла выстава "Пацеркі для каханай мамы!", дзе свае творчыя працы прадставілі як дарослыя, так і дзеці. Гледзячы на гэтыя прыгожыя каралі, разумееш, колькі пяшчоты і старанні ўкладзена ў кожны элемент.
З Днём Маці, дарагія мамы! Няхай кожны дзень для вас гучаць словы захаплення і кахання, а вашыя дзеці цешаць вас сваімі поспехамі, дораць вам свой клопат і пяшчота! Няхай у вашых дамах заўсёды будзе добрае надвор'е і пануюць мір, спакой і дабрабыт!



Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь
Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД)
Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies