Сусветны дзень азёр, які адзначаецца 27 жніўня, быў афіцыйна заснаваны рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН 12 снежня 2024 года і ўпершыню прайшоў у 2025 годзе.
Новае экалагічнае свята заклікана аб'яднаць намаганні краін свету для абароны прэснаводных экасістэм. Азёры называюць сапраўднай жыццёвай сілай планеты. Яны забяспечваюць людзей пітной вадой, падтрымліваюць сельскую гаспадарку і рэгулююць клімат. Аднак сёння многія вадаёмы пакутуюць ад забруджвання і змены клімату, таму ўвага да іх стану крытычна важна.
Чаму азёры важныя для Зямлі:
• Крыніца прэснай вады: У азёрах сканцэнтравана большая частка паверхневых запасаў даступнай прэснай вады.
• Захаванне біяразнастайнасці: Вадаёмы служам домам для тысяч відаў рыб, раслін і жывёл.
• Кліматычны баланс: Азёрныя экасістэмы дапамагаюць змякчаць тэмпературныя ваганні і назапашваюць вуглярод.
Беларусь славіцца сваімі воднымі прасторамі, і Брэсцкая вобласць займае тут асаблівае месца. На яе тэрыторыі налічваецца больш за 150 маляўнічых азёр агульнай плошчай звыш 100 квадратных кіламетраў. Самым вялiкiм з іх з'яўляецца возера Выганашчанскае.

Таксама шырока вядомыя ўнікальная Брэсцкая група азёр (уключальная Белае, Рагознянскае і Меднянскае азёры) і глыбокія воды Бабровіцкага возера. Гэтыя мясціны прыцягваюць не толькі сваёй прыгажосцю, але і служаць важнымі прыроднымі запаведнікамі.
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь
Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД)
Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies