Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Візіт у Белгідрамет экспертаў місіі МАГАТЭ па забеспячэнню гатоўнасці дзяржавы да рэагавання на ядзерныя і радыяцыйныя аварыйныя сітуацыі

 
У рамках правядзення ў Рэспубліцы Беларусь місіі МАГАТЭ па забеспячэнню гатоўнасці дзяржавы да рэагавання на ядзерныя і радыяцыйныя аварыйныя сітуацыі (EPREV) 11 кастрычніка 2018 года адбыўся візіт экспертаў місіі ў Белгідрамет. Мэтай візіту з'яўлялася ацэнка гатоўнасці Белгідрамета да рэагавання на ядзерныя або радыялагічныя надзвычайныя сітуацыі, адпаведнасць галіновай сістэмы аварыйнай гатоўнасці і рэагавання Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя міжнародным рэкамендацыям МАГАТЭ, а таксама выпрацоўка рэкамендацый па далейшым удасканаленні нацыянальнай інфраструктуры аварыйнай гатоўнасці і рэагавання на ядзерныя і радыялагічныя аварыйныя сітуацыі.
У рамках візіту эксперты азнаёміліся з працай службы метэаралагічных прагнозаў, аддзела аператыўных дадзеных радыяцыйнага кантролю і маніторынгу надзвычайных сітуацый службы радыяцыйнага маніторынгу, наведалі лабараторыі, задзейнічаныя пры правядзенні радыяцыйнага маніторынгу. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні развіцця і ўдасканалення метэаралагічных прагнозаў і зон распаўсюджвання радыеактыўнага забруджвання ў раёнах надзвычайных сітуацый, а таксама пытанні ўзаемадзеяння і перадачы інфармацыі паміж усімі ўдзельнікамі аварыйнага рэагавання, прадстаўленыя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць дзейнасць сітуацыйнага крызіснага цэнтра Мінпрыроды Рэспублікі Беларусь, створанага на базе Белгідрамета. 
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-by/view/vizit-u-belgidramet-ekspertau-misii-magate-pa-zabespjachennju-gatounastsi-dzjarzhavy-da-reagavannja-na-1260-2018
© Белгiдрaмет, 2016-2024