Дзень работнікаў гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь у Белгідрамеце
23 сакавіка 2021 года ў Белгідрамеце адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды святкавання Сусветнага метэаралагічнага дня і Дня работнікаў гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь.
Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Паўлавіч Худык павіншаваў работнікаў гідраметэаралагічнай службы з іх прафесійным святам.
"Вы робіце важную справу-прагназуеце надвор'е, папярэджваеце людзей аб небяспечных прыродных з'явах. Без вашых прагнозаў ужо немагчыма ўявіць паўсядзённае жыццё нашых грамадзян", - адзначыў у віншавальным адрасе Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Андрэй Паўлавіч Худык
Андрэй Паўлавіч таксама высока ацаніў працу Белгідрамета, праведзеную за апошнія тры гады, і падзякаваў работнікаў за прафесіяналізм і дасягнутыя вынікі.
Лепшыя работнікі і ветэраны гідраметслужбы краіны былі ўдастоены ўзнагарод Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Федэральнай службы па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя і дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя».
Святлана Андрэеўна Кузьміч
Марыя Рыгораўна Гермянчук
Анатоль Іванавіч Палішчук
Іван Міхайлавіч Скуратовіч
Святлана Валер'еўна Сушко
Ад асобы першаснай прафсаюзнай арганізацыі Белгідрамета з віншавальнай прамовай з нагоды святкавання Дня работнікаў гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь выступіла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Белгідрамета Наталля Аляксандраўна Аляхновіч.
Урачыстае мерапрыемства завяршылася святочным канцэртам.