Таццяна Іванаўна Чатырка нарадзілася 9 кастрычніка 1985 года ў в.Старыя Чамаданы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 2008 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Геаграфія».
З 2008 года працавала ў розных пасадах у Белгідрамеце.
З 2022 года - начальнік службы метэаралагічных прагнозаў.
Узнагароджана Ганаровай граматай Белгідрамета (2018), граматай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (2023), па выніках 2024 года занесена на Дошку гонару Мінпрыроды.
Загадам дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» ад 29 жніўня 2025 г. № 343-да прызначана на пасаду першага намесніка начальніка Белгідрамета.
Аляксандр Уладзіміравіч Трусаў нарадзіўся ў 1972 годзе ў г.Барысаў Мінскай вобласці.
У 1993 годзе з адзнакай скончыў Кастрамское вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча хімічнай абароны па спецыяльнасці «Камандная тактычная хімічных войскаў», у 2004 годзе – на выдатна скончыў установу адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».
У перыяд з 1989 па 2022 гады служыў і працаваў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на пасадах сярэдняга і старэйшага начальніцкага складу.
З чэрвеня 2022 года працаваў на пасадзе начальніка службы радыяцыйнага маніторынгу дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» (Белгідрамет).
Загадам дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» ад 16.12.2022 №663-К прызначаны на пасаду намесніка начальніка Белгідрамета.
Гладун Кацярына Мікалаеўна нарадзілася ў 1987 годзе ў в.Козенкі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.
У 2011 годзе скончыла ўстанову адукацыі «Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва» па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», у 2015 годзе – федэральную дзяржаўную бюджэтную адукацыйную ўстанову вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт імя М.Э.Баўмана» па спецыяльнасці «Стандартызацыя і метралогія», у 2017 годзе – аўтаномную некамерцыйную арганізацыю дадатковай прафесійнай адукацыі «Інстытут развіцця кадраў» па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».
Працоўную дзейнасць пачала ў 2009 годзе на ўнітарным прадпрыемстве «Жжыллёва-эксплуатацыйны ўчастак №95 ЖРЭА Завадскога раёна г.Мінска», прайшла шлях ад майстра да галоўнага інжынера.
З 2016 па 2022 гады працавала ў розных пасадах у арганізацыях Заводскага раёна г.Мінска.
Загадам дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» ад 05.08.2024 №263-К прызначана на пасаду намесніка начальніка Белгідрамета.
Яўген Валерыевіч Маеўскі нарадзіўся ў 1978 годзе ў г.Бабруйску Магілёўскай вобласці.
У 2000 годзе скончыў установу адукацыі «Інстытут кіравання і прадпрымальніцтва» па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», у 2011 годзе – установу адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання», Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па спецыяльнасці «Тэхналогія хімічных валокнаў», у 2014 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».
Працоўную дзейнасць пачаў у ДУПТП «Спектр» РУВП «Бабруйскаграмаш».
У перыяд з 2007 па 2020 гады працаваў інжынерам, вядучым інжынерам, намеснікам галоўнага інжынера завода КГШ ААТ «Белшына». Да красавіка 2025 года працаваў у АТ «Будтранснафтагаз» г.Мінск.
Загадам дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» ад 8 красавіка 2025 г. № 146-К прызначаны на пасаду галоўнага інжынера Белгідрамета.
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies