Настройкі
Настройкі шрыфту
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
МАГІЛЕЎАБЛГІДРАМЕТ
02.10.2026

Гідралагічная інфармацыя на 02.10.202 6

У мінулы перыяд (з 26 верасня па 01 кастрычніка) на рэках вобласці назіраўся пераважна рост узроўняў вады з сутачным ходам да 17 см. Спад узроўняў вады адзначаўся на рацэ Друць у в. Гарадзішча і рацэ Сушанка каля в. Суша з сутачнай інтэнсіўнасцю да 16 см.

Па стане на 02 кастрычніка на рэках назіраюцца ваганні ўзроўняў вады 1-9 гл за суткі і роўны іх ход.
На Дняпры ў г. Магілёў, Сожы ў г. Крычаў і г. Слаўгарад, Бярэзіне ў г. Бабруйск захоўваюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту.

Тэмпература вады ў рэках знаходзіцца ў межах ад 8,4⁰С да 13,0⁰С, на Чыгірынскім вадасховішчы 14,0⁰С.

У найбліжэйшыя дні на большасці рэк будзе пераважаць спад узроўняў вады і роўны іх ход, тэмпература вады будзе паніжацца.