Настройкі
Настройкі шрыфту
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
МАГІЛЕЎАБЛГІДРАМЕТ
10.05.2026

Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Другая нядзеля мая ў Беларусі - Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Гэта дзяржаўнае свята, прысвечанае сімвалам Беларусі як суверэннай дзяржавы, адзначаецца ў краіне штогод у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі № 157 ад 26 сакавіка 1998 года.

Першапачаткова ён называўся Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Указам Прэзідэнта Беларусі ад 12 красавіка 2023 года нумар 105 назва дзяржаўнага свята была зменена на Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. "Новая назва дасць магчымасць аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі", - адзначылі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы.

14 мая 1995 года ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся першы ў яе гісторыі рэферэндум, ініцыіраваны кіраўніком дзяржавы. Сярод пытанняў, вынесеных на адабрэнне грамадзян, было і наступнае: «Ці падтрымліваеце Вы прапанову аб увядзенні новага Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь?».

Гэтае пытанне падтрымалі 75,1% грамадзян, якія прынялі ўдзел у рэферэндуме. Па выніках рэферэндуму прэзідэнт краіны 7 чэрвеня 1995 года падпісаў два ўказы: № 213 "Аб зацвярджэнні эталона Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Палажэння аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь" і № 214 - "Аб зацвярджэнні Палажэння аб Дзяржаўным флагу Рэспублікі Беларусь".

Дзяржаўны сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з двух гарызантальных каляровых палос: верхняй - чырвонага колеру і ніжняй - зялёнага колеру. Стаўленне шырыні палос чырвонага і зялёнага колеру - 2:1. Стаўленне шырыні сцяга да яго даўжыні - 1:2. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, якое складае 1/9 даўжыні Дзяржаўнага флага.

Дзяржаўны герб уяўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонца над зямным шарам. Зверху контуру знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб апраўляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева - лёну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам: "Рэспубліка Беларусь".

Дзяржаўны гімн уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, які выконваецца ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь» і іншымі заканадаўчымі актамі.

Традыцыйна ў многіх гарадах краіны ў гэты дзень на плошчах на флагштоках узнімаюць Дзяржаўны флаг і гучыць Дзяржаўны гімн. У прыватнасці, у Мінску на гэтай цырымоніі прысутнічаюць ветэраны, моладзь, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў сталіцы.