Настройкі
Настройкі шрыфту
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
МАГІЛЕЎАБЛГІДРАМЕТ
08.10.2026

Беларусь і Расія ўмацоўваюць супрацоўніцтва ў гідраметэаралогіі

Сёння, 8 кастрычніка, праходзіць 82-е пасяджэнне сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя.

Ужо больш за чвэрць стагоддзя гэта пляцоўка служыць фундаментам для канструктыўнага дыялога паміж гідраметэаралагічнымі службамі дзвюх краін, дапамагаючы вырашаць ключавыя задачы галіны, укараняць навуковыя распрацоўкі і развіваць добрасуседскія адносіны.
Галоўныя тэмы парадку дня:
Падвядзенне вынікаў пілотнага праекта па аўтаматычнаму атрыманню даных з паветраных суднаў і перспектывы іх укаранення ў інфармацыйныя сістэмы Камітэта.
Выкарыстанне спадарожнікавага маніторынгу для задач аграметэаралогіі на тэрыторыі Беларусі і Расіі.
 Пераход на новыя стандарты перадачы інфармацыі ў рамках Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі

Удзельнікамі пасяджэння выступаюць кіраўніцтва Мінпрыроды Беларусі, Расгідрамета, Белгідрамета, Выканаўчага камітэта СНД, а таксама вядучыя профільныя прадпрыемствы і навуковыя арганізацыі абедзвюх краін.