Настройкі
Настройкі шрыфту
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
МАГІЛЕЎАБЛГІДРАМЕТ
16.07.2026

Адзіны дзень інфармавання ў Філіяле "Магілёўаблгідрамет"

Адзіны дзень інфармавання ў Філіяле "Магілёўаблгідрамет": Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці "Ад кібератак да правілаў на дарозе"

У сучасным высокатэхналагічным свеце, калі кіберзлачынцы распрацоўваюць усё больш выдасканаленыя і складаныя метады нападаў, бяспека чалавека набывае адмысловую значнасць.

Сучаснае махлярства - гэта ўжо не толькі гісторыя пра пажылога чалавека, якому патэлефанавалі па тэлефоне. Гэта праблема, з якой сутыкаюцца людзі розных узростаў, розных прафесій, з розным, часам вельмі высокім, узроўнем адукацыі і розным досведам карыстання Інтэрнэтам.
Доля кіберзлачынстваў кожны год павялічваецца і ўжо складае больш за трэць ад усіх зарэгістраваных злачынстваў у Беларусі.
Оперупаўнаважаны Кастрычніцкага РАУС г. Магілёва Майсееў Юрый Міхайлавіч прывёў канкрэтныя прыклады з апошніх кіберзлачынстваў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, адказаў на пытанні нашых калег — сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу і выклікала жывую цікавасць у калектыву.

Дзякуем усім удзельнікам за змястоўную размову! Беражыце сябе і сваіх блізкіх.