Настройкі
Настройкі шрыфту
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ
09.06.2026

З удзячнасцю за шматгадовую працу: калектыў Філіяла «Гроднааблгідрамет» праводзіў на заслужаны адпачынак Юлію Капцілаву.

Сёння ў Фiліяле «Гроднааблгідрамет» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае праводам на заслужаны адпачынак справавода, ветэрана працы Капцілаву Юлію Уладзіміраўну. Прапрацавала яна ў Гроднааблгідрамеце 27 гадоў.

Начальнік філіяла Дзмітрый Скаскевіч і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Алена Кароткая падзякавалі Юлію Уладзіміраўну за працу на працягу многіх гадоў і ўручылі памятныя падарункі і кветкі. Таксама прагучала шмат цёплых слоў ад калег. За шматгадовую працу, прафесіяналізм і значны ўклад у дзейнасць сістэмы дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службы Беларусі Капцілава Юлія Уладзіміраўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Белгідрамета. Калектыў філіяла ад усёй душы жадае Юліі Уладзіміраўне моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнага аптымізму, новых яркіх уражанняў і выканання ўсіх самых запаветных жаданняў. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю, спакоем і гармоніяй!