Настройкі
Настройкі шрыфту
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ
29.06.2026

Вельмі моцная спякота назіраецца ў Гродзенскай вобласці. Калі спякота становіцца небяспечнай?

Летам пры пэўных працэсах у атмасферы можа ўсталявацца гарачая пагода. Паветра становіцца гарачым, вільготнасць паветра зніжаецца. Пры дасягненні ўстаноўленых крытэрыяў тэмпературы паветра можа адзначаецца неспрыяльная гідраметэаралагічная з'ява – моцная спякота, калі паветра праграваецца да +30…+34°C; калі тэмпература паветра дасягае значэнняў +35,0°C і вышэй за рэгіструецца небяспечная гідраметэаралагічная з'ява – вельмі моцная спякота.
Так у выхадныя на Гродзеншчыне пагодныя ўмовы вызначаліся вобласцю павышанага атмасфернага ціску і вельмі цёплай паветранай масай, што прывяло да новых тэмпературных рэкордаў. 
27 чэрвеня практычна паўсюдна па Гродзенскай вобласці адзначалася моцная спякота, дзённы максімум знаходзіўся ў граніцах +30,5…+32,4°C, найбольш спякотна было ў г. Ваўкавыск +32,4°C.
28 чэрвеня па заходняй палове Гродзенскай вобласці назіралася небяспечная гідраметэаралагічная з'ява – вельмі моцная спякота, дзённы максімум дасягаў +35,1…+35,8°C. І ізноў тэмпературны рэкорд дзённага максімуму зафіксаваны ў г.Ваўкавыск, тэмпература паветра паднялася да +35,8°C.
Жару ў Гродзенскай вобласці працягваецца, 29 чэрвеня чырвоны ўзровень небяспекі на вельмі моцную спякоту захоўваецца. 
У гісторыі метэаназіранняў Гродзенскай вобласці (з 1945 года) самы гарачы дзень зафіксаваны ў жніўні 1992года, тады ў г.Гародня паветра прагрэлася да +36,2°C. 

Пры спякоце рэкамендуецца:

Вадзіцелям не рэкамендуецца садзіцца за руль у санцапёк, калі аўтамабіль не абсталяваны кандыцыянерам.
Клопат аб сабе і сваім здароўі ў вашых руках. Прагнозы пагоды і папярэджання аб неспрыяльных і небяспечных гідраметэаралагічных з'явах на спякоту дапамогуць вам пазбегнуць цеплавога ўдару і звязаных з ім наступстваў.