Настройкі
Настройкі шрыфту
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ
31.08.2026

У Гроднааблгідрамеце прайшла сустрэча з маладымі спецыялістамі

У Філіяле "Гроднааблгідрамет" адбылася сустрэча кіраўніцтва з маладымі спецыялістамі. Фармат адкрытай размовы дазволіў стварыць давяральную атмасферу, у якой кожны ўдзельнік мог задаць хвалюючае яго пытанне.

У філіяле працуюць 3 маладых спецыяліста па пасадзе інжынер – электронік і інжынер-гідролаг, усе выпускнікі ГрДУ ім.Я.Купалы 2025 і 2026 гадоў. Пра што гаварылі? Аб самым важным: першых кроках у прафесіі, адаптацыі на працоўным месцы, настаўніцтве і сацыяльнай падтрымцы. Было шмат пытанняў і, галоўнае, жывых зносін. Такія сустрэчы-гэта выдатная магчымасць пачуць адзін аднаго, падтрымаць спецыялістаў, а таксама хутчэй уліцца ім у калектыў. Кіраўніцтва філіяла падкрэсліла, што маладыя кадры-гэта стратэгічны патэнцыял арганізацыі, і важна стварыць умовы, у якіх кожны супрацоўнік зможа павышаць сваё прафесійнае майстэрства.

Рады, што нашы рады папаўняюць захопленыя маладыя людзі . Пажадаем ім вернасці абранай прафесіі і творчых поспехаў!