Настройкі
Настройкі шрыфту
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ
02.09.2026

Разам у Дзень ведаў!

Дзень ведаў - гэта заўсёды хвалюючы момант, калі школьныя калідоры зноў напаўняюцца дзіцячым смехам, а настаўнікі сустракаюць сваіх вучняў пасля летніх канікул. У школах Дзень ведаў заўсёды адзначаюць урачыста: праводзяць лінейкі, на якіх прысутнічаюць вучні, педагогі, бацькі і ганаровыя госці.
У святочным мерапрыемстве, у ДУА " Сярэдняя школа №38 ім. Кірыла Тураўскага г. Гродна "прыняў удзел начальнік Філіяла»Гроднааблгідрамет" Дзмітрый Валер'евіч Скаскевіч. Нас са школай звязвае цеснае супрацоўніцтва: мы разам працуем па рэалізацыі праграмы факультатыўных заняткаў «Асновы рацыянальнага прыродакарыстання і аховы прыродных рэсурсаў».                              
Віншуем усіх З Днём ведаў! Няхай гэты навучальны год стане часам яркіх дасягненняў, цікавых адкрыццяў і добрых спраў.