Красавік бягучага года заняў 8 месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага халоднага да цёплага, пачынаючы з 1991 года. Сярэдняя тэмпература паветра па Гродзенскай вобласці за красавік склала +6,5°С, што на 1,2°С ніжэй за кліматычную норму.

Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра красавіка ад кліматычнай нормы па Гродзенскай вобласці за перыяд 1991-2026 гг.
Сярэдняя тэмпература паветра першых дзвюх дэкад месяца была каля нормы. Трэцяя дэкада месяца аказалася анамальна халоднай, на 4,4°С ніжэйшай за кліматычную норму.

Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма па дэкадах красавіка 2026 года па Гродзенскай вобласці
Тэмпература паветра днём у большасці сутак месяца знаходзілася ў межах +10…+15°С. У перыяды пахаладанняў паветра выгравалася толькі да +3…+8°С. Максімальная тэмпература паветра адзначана на АМС Навасёлкі 15 красавіка і склала 18,3°С.
Тэмпература паветра ўначы была як адмоўнай, так і станоўчай і знаходзілася ў межах ад 0…-5°С да +1…+6°С. Мінімальная тэмпература паветра зарэгістраваная на АМС Навасёлкі 21 красавіка і склала -4,5°С.
У красавіку адзначаўся дэфіцыт ападкаў, ён заняў 7-е месца як самы сухі, пачынаючы з 1945 года. У сярэднім па вобласці за месяц выпала 15, 8 мм або 40% кліматычнай нормы. Найбольш сухі апынулася 2 дэкада - 2, 5 мм або 18% ад нормы.
Максімальная хуткасць ветру (24 м/с) была зарэгістраваная на станцыі Ваўкавыск і АМСГ Гродна 26 красавіка.
Прагноз надвор'я па Гродзенскай вобласці на май 2026
Сярэдняя месячная тэмпература паветра чакаецца блізкай да кліматычнай нормы (норма +12,6…+13,5°С).
Месячная колькасць ападкаў прадугледжваецца ў межах каля сярэдніх шматгадовых значэнняў (норма 53,9-76,0 мм).
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на сайт belgidromet.by/ru/f_gr-ru абавязковая