Настройкі
Настройкі шрыфту
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ
07.08.2026

Фотавыстаўка «Прафесія, якой я ганаруся».

У Філіяле «Гроднааблгідрамет» у рамках Года беларускай жанчыны арганізавана фотавыстаўка «Прафесія, якой я ганаруся».  Экспазіцыя прысвечана супрацоўніцам філіяла, якія штодзённа нясуць сваю прафесійную вахту. Сёння беларуска — гэта не толькі захавальніца хатняга ачага, але і высакакласны спецыяліст у самых розных сферах.

У гідраметэаралагічнай службе працуюць жанчыны розных спецыяльнасцей. Адны праводзяць метэаралагічныя назіранні, ажыццяўляюць маніторынг навакольнага асяроддзя і тэхнічнае забеспячэнне аб'ектаў,  другія - прысвяцілі сябе гідралогіі. Але ўсіх іх аб'ядноўвае адно: гэта адданасць справе і адказнасць, шчырая гордасць за абраную прафесію, усведамленне яе значнасці і  ўкладу ў жыццё грамадства.

Гэта  выстаўка  -  даніна павагі жанчынам, якія ўкладаюць у сваю работу не толькі сілы, але і душу, і каму ёсць чым ганарыцца, а таксама  фарміраванне павагі да працы.