Настройкі
Настройкі шрыфту
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ
19.08.2026

Бяспека на вадзе: у Гроднааблгідрамеце прайшла сустрэча з прадстаўніком АСВОД

У Філіяле «Гроднааблгідрамет» прайшла сустрэча са старшынёй Кастрычніцкай раённай арганізацыі АСВОД г.Гродна Варанковай Марыяй Іванаўнай, прысвечаная пытанням бяспекі на вадзе. Тэма размовы была сур'ёзнай і жыццёва важнай: «ОСВОД папярэджвае: вада памылак не даруе».

У ходзе гутаркі Марыя Іванаўна нагадала калектыву аб правілах паводзін на вадаёмах, важнасці захавання мер засцярогі і алгарытмах дзеянняў у экстранных сітуацыях. Асаблівая ўвага была ўдзелена таму, што нават вопытныя плаўцы не застрахаваны ад выпадковасцяў, таму адказнае стаўленне да ўласнай бяспекі — залог захавання жыцця. Марыя Іванаўна распавяла нам не проста сухія правілы, а рэальныя прыклады таго, як важна захоўваць пільнасць на адпачынку ля вадаёмаў.

Нагадваем усім: будзьце асцярожныя і беражыце сябе. Хай адпачынак ля вады прыносіць толькі радасць