Настройкі
Настройкі шрыфту
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ
19.05.2026

Агляд аграметэаралагічных умоў па Гродзенскай вобласці на 19 мая 2026 года

Невысокі тэмпературны рэжым мінулага перыяду мая ў спалучэнні з добрымі запасамі вільгаці ў глебе спрыяў росту і  развіццю большасці сельскагаспадарчых культур, толькіцеплалюбівыя – адчувалі некаторы недахоп цяпла.

Ападкі, што выпадалі, папоўнілі запасы глебавай вільгаці, асабліва ў верхніх слаях. У многіх раёнах Гродзенскай вобласці адзначаецца добрае ўвільгатненне верхняга 10 см пласта глебы. Тэмпература глебы на глыбіні 10 см у асноўным знаходзілася ў межах +11…+16°С, у больш цёплыя майскія дні павышалася да +17…+20°С.

Паўсюдна па вобласці адзначаецца красаванне азімага рапсу, у азімых збожжавых працягваецца фарміраванне міжвузелаў і коласа, пачаўся рост сцябла і ў яравых збожжавых. У цукровых буракоў назіраецца нарошчванне лісця, з'явіліся ўсходы ў кукурузы. Візуальныя ацэнкі назіраных пасеваў – добрыя.

У бліжэйшы час аграметэаралагічныя ўмовы будуць спрыяць далейшаму росту і развіццю сельскагаспадарчых культур.