Настройкі
Настройкі шрыфту
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ
17.04.2026

Агляд аграметэаралагічных умоў па Гродзенскай вобласці на 17 красавіка 2026 года.

У мінулы перыяд красавіка ў Гродзенскай вобласці з-за перавагі паніжанага тэмпературнага рэжыму стрымлівалася развіццё азімых культур і адрастанне шматгадовых траў. Пагаршаліся ўмовы для правядзення палявых сельскагаспадарчых работ (апрацоўка глебы пад яравую сяўбу і правядзенне яравой сяўбы), сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні 10 см складала +1…+5°С. Пад уплывам паніжаных тэмператур паветра і начных замаразкаў павялічылася працягласць перыяду з'яўлення ўсходаў яравых культур – усходы ў яравых, засеяных у сакавіку-пачатку красавіка, з'явіліся ледзь толькі праз 16-18 дзён. Толькі ў асобныя цёплыя дні аграметэаралагічныя ўмовы для развіцця сельскагаспадарчых культур і правядзення палявых работ паляпшаліся.

Па даных назіранняў у красавіку верхні 10-сантыметровы пласт глебы паўсюдна адзначаўся добра звільгатнелым.