Настройкі
Настройкі шрыфту
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ
17.07.2026

Адзіны дзень інфармавання ў Гроднааблгідрамете. Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці.

Адзіны дзень інфармавання па тэме «Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правіл на дарогах» прайшоў  у Філіяле «Гродноаблгідрамет».

Адной з найважнейшых дзяржаўных задач з'яўляецца сістэмная работа па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва. Па тэме Адзінага дня інфармавання выступіу  начальнік сектара нагляду і прафілактыкі Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях  Дзяніс Сарвас.

Выступовец акцэнтаваў увагу на асноўных аспектах летняй бяспекі. З наступленнем лета тысячы людзей накіроўваюцца на адпачынак да вадаёмаў, але ў той ж час вада з'яўляцца крыніцай павышанай небяспекі, і наступствы легкадумных паводзін могуць быць самымі цяжкімі.  Дзяніс Сарвас прывеу статыстыку гібелі людзей на вадзе і даў простыя, але важныя саветы, як уберагчыся ад трагедыі і захаваць ад яе дзяцей. Для адпачынку трэба выбіраць толькі спецыяльна абсталяваныя пляжы, ні ў якім выпадку не захадзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення і не адпускаць малалетніх дзяцей купацца самастойна. Таксама абмеркавалі і пытанні бяспечных паводзін у лесе  і правільных паводзін у экстрэмальных сітуацыях. Парушэнне правіл бяспекі і халатнасць могуць прывесці да трагедыі як на прыродзе, так і ў быце. Так і ў большасці выпадкаў менавіта чалавечы фактар з'яўляецца асноўнай прычынай узнікнення пажару. Галоўнае пры пажары – не паддавацца паніцы і дзейнічаць імгненна

Наша здароўе і жыццё залежаць ад правільна прынятых рашэнняў у крытычнай сітуацыі і асабістай адказнасці кожнага чалавека. Бяспека дзяцей ва многім залежыць ад дарослых—падкрэсліў прадстаўнік ГОЧС.