16 красавіка ў Філіяле «Гроднааблгiдрамет» прайшоў Адзіны дзень інфармавання па тэме «Чарнобыль: ад адраджэння да трывалага развіцця».
40 гадоў назад, 26 красавіка 1986 г., адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, найбуйнейшая ў гісторыі атамнай энергетыкі, якая пацягнула за сабой маштабныя эканамічныя і сацыяльна-псіхалагічныя наступствы. Беларусь пацярпела больш за іншыя краіны
Намеснік начальніка філіяла Ганна Здановіч у сваім выступленні перад калектывам адзначыла, што ў нашай краіне праведзена вялікая праца ад ліквідацыі наступстваў катастрофы, рэабілітацыі і адраджэння пацярпеўшых тэрыторый да перахода іх да трывалага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Дзяржаўная палітыка ў Беларусі была накіравана, у першую чаргу, на зніжэнне радыяцыйнай рызыкі для здароўя людзей, забеспячэнне бяспекі іх жыццядзейнасці. Вынік усяго – гэта аднаўленне і развіццё пацярпеўшых рэгіёнаў: яны газіфікаваны, функцыянуе разгалінаваная сацыяльная інфраструктура, пракладзены добрыя дарогі, падрыхтаваны вуліцы вёсак і пасёлкаў. Насельніцтва забяспечваецца якаснай пітной вадой: пракладаюцца і рамантуюцца водаправоды, ствараюцца станцыі абезжалезвання, бурацца артэзіянскія свідравіны. Усе гэта робіцца для таго, каб людзі ў гэтых раёнах маглі жыць звычайным жыццём: сеяць хлеб, ствараць дамы, выхоўваць дзяцей.
