22 чэрвеня 1941 года — адна з самых сумных дат у гісторыі Беларусі. У гэты дзень фашысцкая Германія, парушыўшы Дагавор аб ненападзе, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. Першапачаткова 22 чэрвеня адзначалі «Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны". Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №117, падпісаным 23 сакавіка 2022 года - 22 чэрвеня абвешчана «Днём усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа». Указ падрыхтаваны на падставе Закона ад 5 студзеня 2022 года "Аб генацыдзе беларускага народа", у адпаведнасці з якім факты здзяйснення нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі, нацыяналістычнымі фарміраваннямі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд злачынстваў, накіраваных на планамернае фізічнае знішчэнне беларускага народа, прызнаныя генацыдам беларускага народа.
Стойкасць беларускіх пагранічнікаў, іх масавы гераізм парушылі планы германскага камандавання, якое вылучыла на падаўленне пагранічныў застаў 30 хвілін. У гады вайны на франтах Вялікай Айчыннай змагаліся больш за 1,3 млн.беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара-памяць пра іх будзе жыць вечна. Усё больш і больш аддаляе нас час ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, але подзвігі загінуўшых у баях, смутак аб мільёнах нявінных ахвяр і трагедыя акупацыі застаюцца ў свядомасці людзей старэйшага пакалення, захоўваюцца ў памяці іх дзяцей, унукаў і праўнукаў. Святы абавязак усіх беларусаў-памятаць самім пра гэтыя падзеі, а таксама не даваць іншым забываць ці, тым больш, скажаць праўду пра гісторыю нашай краіны.
У гэты дзень гродзенцы, каб ушанаваць памяць аб ахвярах вайны і генацыду беларускага народа, сабраліся ля помніка " Дрэва Жыцця» у мікрараёне Фолюш, дзе ў гады вайны размяшчаўся лагер для ваеннапалонных «Шталаг-324». Роўна ў 12.00 прайшла Усебеларуская хвіліна маўчання па ўсёй краіне. Супрацоўнікі Філіяла» Гроднааблгідрамет " прынялі ўдзел у мітынгу памяці і ўскладанні кветак.
