Настройкі
Настройкі шрыфту
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
ГРОДНААБЛГІДРАМЕТ
01.10.2026

1 КАСТРЫЧНІКА Дзень пажылых людзей

Дзень пажылых людзей адзначаецца ў Беларусі ў першы дзень кастрычніка, як і ў многіх краінах, на падставе таго, што ў 1990 годзе сваёй рэзалюцыяй Генеральная Асамблея ААН пастанавіла лічыць 1 кастрычніка Міжнародным днём пажылых людзей. Мэта гэтага дня - прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем людзей пажылога ўзросту. Да Дня пажылых людзей у Беларусі прымеркавалі рэспубліканскую акцыю “Павага. Клопат. Адказнасць». Тэма Міжнароднага дня пажылых людзей у 2026 годзе - "Эпоха даўгалецця: пераасэнсаванне сістэм для больш доўгага жыцця".
Дзень пажылых людзей - гэта не проста дата. У гэты дзень у многіх краінах ушаноўваюць старэйшае пакаленне, узгадваюць яго ўклад у развіццё грамадства і звяртаюць увагу на праблемы, з якімі сутыкаюцца пажылыя людзі. Гэта нагода сказаць ім "дзякуй" і акружыць іх клопатам і ўвагай.
Ветэраны працы Філіяла "Гроднааблгідрамет" атрымалі паштоўкі з прыемнымі пажаданнямі і прынялі ўдзел у святочным канцэрце, прысвечаным Дню пажылога чалавека, арганізаваным Гродзенскім абласным аб'яднаннем прафсаюзаў.

Паважаныя ветэраны працы!

Прыміце словы падзякі і павагі за Вашу працу, сілу духу, дабрыню і мудрасць.

Дужага вам здароўя, дабрабыту, шчасця, бадзёрасці, аптымізму і доўгіх гадоў жыцця!

Няхай заўсёды з Вамі побач будуць любячыя і клапатлівыя дзеці, унукі, сябры! Няхай Вас заўсёды акружае ўвага, цяпло і падтрымка тых, хто знаходзіцца побач!