Настройкі
Настройкі шрыфту
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
БРЭСТАЛБГІДРАМЕТ
24.06.2026

У Філіяле «Брэстаблгідрамет» адбыўся незвычайны занятак.

    24 чэрвеня 2026 года слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі настаўнікаў геаграфіі, арганізаваных на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі», прыехалі ў Філіял «Брэстаблгідрамет».
    Для педагогаў, якія штодня тлумачаць школьнікам законы прыроды, было цікава даведацца пра сучасныя метады працы гідраметэаралагічнай службы.
    Метэаролагі азнаёмілі іх з метэапляцоўкай, расказалі пра прынцыпы працы кожнага прыбора і пра тое, як сабраныя даныя паступаюць у агульную сістэму метэаназіранняў. Правялі па «сцежцы надвор'я».

    Аэролагі прадэманстравалі выпуск радыёзонда і растлумачылі, якія параметры атмасферы ён вымярае і з якой мэтай праводзіцца зандзіраванне.

    Група гідралогіі пазнаёміла настаўнікаў са структурай гідралагічнай сеткі і растлумачыла, як збіраюцца даныя для прагнозаў. Таксама спецыялісты расказалі, як з дапамогай спецыяльных прыбораў вымяраецца хуткасць цячэння і разлічваецца аб'ём вады, які праходзіць праз рэчышча за адну секунду, на гідралагічным пасту «Брэст» на рацэ Мухавец.

    У рамках заняткаў начальнік аддзела маніторынгу навакольнага асяроддзя Гарбар Л.А. прадставіла агляд сістэмы маніторынгу атмасфернага паветра ў Брэсцкай вобласці і базавы пералік кантраляваных забруджвальнікаў. Педагогі даведаліся пра сезонную дынаміку росту канцэнтрацый пылу і прыземнага азону, уласцівую для веснава-летняга перыяду, і іх прычынах.

    Выкладчыкі змаглі ўбачыць, як тэарэтычныя веды пра клімат, атмасферныя працэсы і водныя рэсурсы прымяняюцца на практыцы. Атрыманыя веды змогуць стаць карысным дапаўненнем да вучэбнай праграмы і дапамагчы ў прафесійнай арыентацыі школьнікаў.