16 ліпеня 2026 года ў Філіяле "Брэстаблгідрамет" праведзены адзіны дзень інфармавання па тэме: "Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правілаў на дарогах".
Інфармацыю па тэме адзінага дня інфармавання прадставіў супрацоўнік аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Ленінскага РАУС г. Брэста, лейтэнант міліцыі Чувакін Ігар Андрэевіч, які азнаёміў работнікаў з прэзентацыйнымі і інфармацыйнымі матэрыяламі.

Выступоўца падкрэсліў, што ў сучасным высокатэхналагічным свеце, калі кіберзлачынцы распрацоўваюць усё больш выдасканаленыя і складаныя метады нападаў, бяспека чалавека набывае адмысловую значнасць. Доля кіберзлачынстваў кожны год павялічваецца і ўжо складае больш за трэць ад усіх зарэгістраваных злачынстваў у Беларусі.
Падчас сустрэчы, было расказана пра найбольш распаўсюджаныя віды кібермахлярства такіх як вішынг (тэлефонны падман), фішынг (крадзеж дадзеных праз падробленыя сайты) і падман на гандлёвых анлайн-пляцоўках.
Акрамя таго, Ігар Андрэевіч падрабязна распавёў пра інвестыцыйны падман (прапанова хуткага і гарантаванага заробку на "інвестыцыях" ці "крыптавалютах"), узлом працоўнага акаўнта начальніка ў мэсэнджэры (ад яго асобы ашуканцы просяць калегаў або падпарадкаваных тэрмінова перавесці грошы), узлом і просьба аб дапамозе (рассыланне сябрам паведамленняў з просьбай пазычыць грошай).
Мерапрыемства праведзена ў рамках узаемадзеяння філіяла з органамі ўнутраных спраў і накіравана на павышэнні прававой пісьменнасці работнікаў і прафілактыкі правапарушэнняў.
