Настройкі
Настройкі шрыфту
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
БРЭСТАЛБГІДРАМЕТ
13.11.2026

Метэаралогія для школьнікаў і юных краязнаўцаў на чарговых экскурсіях у «Брэстаблгідрамеце»

     У філіяле «Брэстаблгідрамет» чарговы раз прайшлі экскурсіі, якія наведалі навучэнцы школ, а таксама Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі. У ходзе мерапрыемстваў дзеці зазірнулі за кулісы паўсядзённай працы метэаролагаў. Яны даведаліся, як збіраюцца і для чаго патрэбны гідраметэаралагічныя даныя. Асаблівы акцэнт быў зроблены на практычнай значнасці працы філіяла.
     Знаёмства з метэаралагічным абсталяваннем стала адным з самых захапляльных этапаў. Школьнікі змаглі зблізку ўбачыць прыборы, даведацца пра прынцыпы іх працы і зразумець, як фіксуюцца тэмпература, вільготнасць, атмасферны ціск, вецер, ападкі і іншыя паказчыкі.
     Традыцыйна асаблівую цікавасць у экскурсантаў выклікала «Сцежка надвор’я» — пазнавальны маршрут, які ў даступнай форме знаёміць са з’явамі прыроды і спосабамі назірання за імі.
     Асобнай старонкай стаў візіт юных краязнаўцаў. Для іх знаёмства з метэаслужбай стала працягам цікавасці да вывучэння роднага краю, бо надвор’е і клімат — неад’емная частка прыроды і гісторыі Брэстчыны.
     Арганізацыя і правядзенне падобных экскурсій з’яўляюцца важным крокам у развіцці супрацоўніцтва філіяла «Брэстаблгідрамет» з установамі адукацыі. Такія мерапрыемствы спрыяюць пашырэнню кругагляду навучэнцаў у сферы метэаралогіі, дэманструючы актуальнасць і важнасць гэтага напрамку.