З 22 па 28 красавіка Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету праводзіць рэспубліканскую акцыю "Беларусь сінявокая".
Мэты акцыі - навесці парадак, добраўпарадкаваць тэрыторыі, якія прылягаюць да сацыяльна значных водных аб'ектаў і нагадаць грамадству аб важнасці беражлівых адносін да прыроды.
Калектыў філіяла «Брэстаблгідрамет» не пакінуў без увагі такі маштабны праект і прыняў актыўны ўдзел акцыі. 25 красавіка работнікі філіяла зрабілі ўборку прыбярэжнай тэрыторыі р. Мухавец у раёне лядовага палаца ў г. Брэсце.
Удзел у акцыі - гэта не толькі практычная дапамога, але і важны крок да фарміравання экалагічнай культуры ў насельніцтва. Акцыя сімвалізуе клопат аб будучыні і з'яўляецца ўкладам у захаванне прыродных водных рэсурсаў. Акцыя дэмакратычная і адкрытая для ўсіх. Яна аб'ядноўвае людзей розных прафесій і ўзростаў, умацоўваючы грамадскія сувязі і фарміруе экалагічную культуру.
Час, праведзены ў клопаце аб прыродзе, не толькі спрыяе навядзенню парадку і добраўпарадкаванню тэрыторый прылеглых да водных аб'ектаў, але і аб'ядноўвае людзей, натхняючы іх клапаціцца аб будучыні нашай планеты!


