Штогод 5 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень аховы навакольнага асяроддзя. Гэты дзень - не проста каляндарная дата. Гэта важная нагода яшчэ раз усвядоміць нашу агульную адказнасць за планету, за ўнікальную прыроду Беларусі.
Святкаванне Дня аховы навакольнага асяроддзя дапамагае прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем навакольнага асяроддзя і падкрэслівае вострую неабходнасць у змяненні стаўлення чалавека да прыродных рэсурсаў.
Калектыў Філіяла «Брэстаблгідрамет» ад усёй душы віншуе ўсіх, хто стаіць на варце аховы навакольнага асяроддзя і ўсіх неабыякавых да экалагічных праблем грамадзян з гэтым святам! Жадаем праяўляць яшчэ большы клопат і несці яшчэ большую адказнасць у справе аховы навакольнага асяроддзя!

Філіял "Брэстаблгідрамет" у рамках Сусветнага дня навакольнага асяроддзя ўручана падзяку Раманюк Анастасіі Вітальеўне, спецыялісту аддзела маніторынгу навакольнага асяроддзя Філіяла "Брэстаблгідрамет".

Таксама сёння, у гэты дзень, завяршае сваю дзейнасць у якасці начальніка аддзела метэаралагічных і аэралагічных назіранняў Нікандраў Сяргей Віктаравіч. Намеснік начальніка філіяла Маслабояў Міхаіл Валянцінавіч падзякаваў яму за шматгадовую добрасумленную працу і пажадаў яму ўсяго найлепшага!

