17 верасня наша краіна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства, заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206.
Дзень народнага адзінства служыць аб'ектыўным напамінам аб самадастатковасці беларускай нацыі, непахіснасці беларускай дзяржаўнасці, сімвалізуе нацыянальную і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, пераемнасць усіх пакаленняў беларускага народа, фарміруе пачуццё дачынення кожнага грамадзяніна да лёсу краіны і ўмацоўвае згуртаванасць грамадства на шляху пабудовы моцнай, суверэннай!
У гэты дзень адбылося доўгачаканае ўз'яднанне ўсходніх і заходніх земляў Беларусі ў адну краіну з спрадвечнымі каранямі. Несправядлівасць, з якой сутыкнуўся наш народ у 1921 годзе, апынуўшыся падзеленым на два дзесяцігоддзі, нягоды, якія ён адчуў на акупаваных польскімі ўладамі тэрыторыях, мы не маем права забыцца!
Калектыў Філіяла "Брэстаблгідрамет" шануе памяць беларусаў, якія практычна адразу ж арганізавалі шырокі вызвольны рух, воінаў Чырвонай Арміі, якія выгналі з Заходняй Беларусі польскіх акупантаў, выказвае падзяку і павагу папярэднім пакаленням, якія абаранілі права самім вызначаць свой лёс.
Праграма мерапрыемстваў у г.Брэсце 17 верасня:
10.00 — Міцінг і ўскладанне кветак да абеліска загінуўшым за ўз'яднанне беларускага народа (Парк культуры і адпачынку, вул. Леніна, 3).

⭐️ СВЯТАЛЬНАЯ САВЕЦКАЯ:
16.00 — Моладзевы квэст «Гісторыя Адзінства» (вул. Савецкая, 62А);
17.00 — паэтычны марафон «Адзіная і непаўторная: Радзіма ў вершах» (вул. Савецкая, 73);
17:30 — Канцэрт духавога і эстраднага аркестра "Рытмы святочнага Брэста" (пляцоўка каля "Белтэлекама", вул. Савецкая, 33);
18:00 - Святочны канцэрт «У песні - душа народа» (музычная пляцоўка, вул. Савецкая, 73).
КУЛЬТУРА І АСВЕТА:
Гістарычная гадзіна ў Цэнтральнай бібліятэцы ім. А.С. Пушкіна (б-р Шаўчэнка, 3);
Лекцыя "17 верасня 1939. Новая эпоха адзінай Беларусі" (Музей гісторыі горада, вул. Леванеўскага, 27);
Выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея "Адзін народ - адна гісторыя".