Настройкі
Настройкі шрыфту
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
БРЭСТАЛБГІДРАМЕТ
15.10.2026

15.10 Адзіны дзень інфармавання

    15 кастрычніка ў Філіяле "Брэстаблгідрамет" прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму "Традыцыйныя каштоўнасці беларусаў: сям'я, грамадства, дзяржава". 
    Мерапрыемства адбылося з удзелам кіраўніка аддзела па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства Брэсцкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы - Яўгеніі Міхайлаўны Марозавай. 

    У сваім дакладзе яна звярнула ўвагу на традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, падтрымку жанчын у складаных сітуацыях. Яўгенія Міхайлаўна падрабязна расказала пра стварэнне кабінетаў псіхалагічнай дапамогі па тэрыторыі Брэсцкай вобласці, якія належаць Брэсцкай і Пінскай епархіям. 
    Другім запрошаным спікерам быў медыцынскі псіхолаг Алейнік Юлія Леанідаўна. Асаблівую ўвагу ў сваім дакладзе яна ўдзяліла актуальным пытанням сямейных адносін, нараджэнню дзяцей і ўзаемаадносінам дзяцей і бацькоў. Юлія Леанідаўна таксама расказала, куды можна звяртацца па бясплатную ананімную дапамогу ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. 

    Такія мерапрыемствы з'яўляюцца яшчэ адным этапам фармавання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў у грамадзян. Бо моцная сістэма аховы здароўя і падтрымка мацярынства ствараюць аснову для дабрабыту грамадства.