08 кастрычніка Філіял «Брэстаблгідрамет» наведалі актывісты Брэсцкай РАС ДООСАФ.
Падчас экскурсіі хлопцы ўбачылі «знутры» працу ўстановы, пазнаёміліся з прыборамі назірання за надвор'ем, даведаліся пра гісторыю метэаралагічных назіранняў у Брэсце. Асаблівую цікавасць таксама выклікала "Сцежка надвор'я".


Арганізацыя і правядзенне экскурсій з'яўляецца важным крокам у развіцці супрацоўніцтва Філіяла «Брэстаблгідрамет» з адукацыйнымі ўстановамі. Такія мерапрыемствы садзейнічаюць пашырэнню ведаў навучэнцаў у сферы метэаралогіі, дэманструючы актуальнасць і важнасць гэтага напрамку.