Міжнародны дзень аховы дзяцей адзначаецца сёння амаль ва ўсіх краінах свету. Гэта не толькі адно з самых радасных свят для дзятвы, але і напамін дарослым аб тым, што дзеці маюць патрэбу ў іх пастаянным клопаце і абароне і што менавіта дарослыя нясуць адказнасць за іх.
Адзначаць Дзень абароны дзяцей пачалі пасля кангрэса, які адбыўся ў 1949 годзе, на якім Міжнародная дэмакратычная федэрацыя жанчын пастанавіла забяспечыць дабрабыт падрастаючага пакалення. З таго часу ААН лічыць адным з галоўных напрамкаў сваёй дзейнасці абарону правоў, жыцця і здароўя дзяцей.
У Філіяле "Брэстаблгідрамет" прайшла выстава дзіцячых малюнкаў. Усе дзеці супрацоўнікаў, якія прынялі ў ёй удзел, атрымалі салодкія прызы.
