Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра з 31 снежня 2025 года па 7 студзеня 2026 года

Дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя” інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд c 31 снежня 2025 года па 7 студзеня 2026 года.

У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная, д.12 2 студзеня 2026 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм складала 1,40 ГДК (назіраліся паўднёвы вецер з сярэдняй хуткасцю 3м/с, парывы да 12м/с, снег, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -12,0°С да -0,2°С, адносная вільготнасць  – ад 69% да 97%), 5 студзеня 2026 года – 1,22 ГДК (назіраўся паўднёва-заходні вецер з хуткасцю 1м /с, парывы да 8м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -9,0°С да -3,7С, адносная вільготнасць – ад 80% да 95%).

У паветры г.Брэст у раёне вул.Паўночная, д.75 7 студзеня 2026 года сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам

да 10 мкм складала 1,13 ГДК (назіраліся вецер зменных напрамкаў з сярэдняй хуткасцю 1м/с, снег, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -4,0°С Да -6,2°С, адносная  вільготнасць     – ад 79% да 87%).

У сувязі з правядзеннем заводам-вытворцам паверкі і тэхабслугоўвання газааналізатараў з наборам сэнсарных прылад перавышэння ў гарадах Бяроза, Глыбокае, Добруш, Маладзечна, Асіповічы, Петрыкаў і Смаргонь не будуць улічвацца

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгидромет абавязкова.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-on-main-by/view/infarmatsyja-pra-peravyshenni-narmatyvau-jakastsi-atmasfernaga-pavetra-z-31-snezhnja-2025-goda-pa-7-11549-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026