Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра з 25 верасня па 1 кастрычніка 2025 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 25 верасня па 1 кастрычніка 2025 года.

У паветры г.Смаргонь у раёне вул.Карэні,48А 25 верасня 2025 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм (далей – ЦЧ10) складала 1,55 ГДК (назіраўся штыль, вецер усходняй чвэрці з хуткасцю 1-2 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -0,4°C да +12,7°C, адносная вільготнасць – ад 43% да 91%). У раёне вул.Сінкевіч,119 25 верасня 2025 года сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ10 складала 1,95 ГДК (назіраўся штыль, вецер пераменных кірункаў з хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад 0°C да +13,3°C, адносная вільготнасць – ад 42% да 86%), 26 верасня 2025 года – 2,16 ГДК (назіраўся вецер паўднёвай чвэрці з сярэдняй хуткасцю 1 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад 0°C да +15,4°C, адносная вільготнасць – ад 39% да 86%).

У паветры г.Магілёў у раёне дома №10 па вуліцы Першамайскай 25 верасня 2025 года сярэднесутачная канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,3 ГДК (назіраўся штыль, паўночна-заходні, паўночна-паўночна-заходні, заходні вецер з хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +5,0°С да +14,6°С, адносная вільготнасць – ад 35% да 85%), 26 верасня 2025 года – 1,2 ГДК (назіраўся штыль, паўночны вецер з хуткасцю 1-2 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,2°С да +15,5°С, адносная вільготнасць – ад 37% да 92%), 27 верасня 2025 года – 1,8 ГДК (назіраўся штыль, заходні, паўночна-заходні вецер з хуткасцю 2-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +5,0°С да +14,0°С, адносная вільготнасць – ад 68% да 94%), 29 верасня 2025 года – 1,1 ГДК (назіраўся ўсходне-паўночна-ўсходні, усходні вецер з сярэдняй хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +5,8°С да +8,0°С, адносная вільготнасць – ад 75% да 80%).

У паветры г.Асіповічы ў раёне скрыжавання вул.Шамякіна і Рабінавая 27 верасня 2025 года сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ10 складала 1,06 ГДК.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/news-on-main-by/view/infarmatsyja-pra-peravyshenni-narmatyvau-jakastsi-atmasfernaga-pavetra-z-25-verasnja-pa-1-kastrychnika-10904-2025

© Белгiдрaмет, 2016-2025