Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца стабільнай, без змен.
Па стане на 6 студзеня 2026 года ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Брэсце, Віцебску, Гродне, Мінску – 0,10 мкЗв/г, у Гомелі – 0,11мкЗв/г, у Магілёве – 0,12мкЗв/г, што адпавядае шматгадовым значэнням.
Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання:Брагін – 0,37 мкЗв/г, Слаўгарад – 0,17 мкЗв/г.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026