Інфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па стане на 15 студзеня 2025 года
Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца без змен.
Па стане на 15 студзеня 2025 года ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Брэсце, Віцебску, Гродне і Мінску складаюць 0,10 мкЗв/гадзіну, у Гомелі – 0,11 мкЗв/гадзіну, у Магілёве – 0,12 мкЗв/гадзіну, што адпавядае ўсталяваным шматгадовым значэнням.
Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін – 0,41 мкЗв/гадзіну, Слаўгарад – 0,18 мкЗв/гадзіну.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова