Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя радыяцыйная абстаноўка ў Рэспубліцы застаецца стабільнай.
Узроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Брэсце, Віцебску, Гродне, Мінску, Магілёве – 0,10 мкЗв/г, У Гомелі – 0,11 мкЗв/г, што адпавядае значэнням натуральнага радыяцыйнага фону.
На пунктах назірання радыяцыйнага маніторынгу, размешчаных у г.Брагін і г.Слаўгарад ўзроўні магутнасці дозы гама – выпраменьвання
складаюць – 0,44 мкЗв/ч і – 0,18 мкЗв/ч, што адпавядае ўсталяваным шматгадовым значэнням і абумоўлена наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Вынікі вымярэнняў магутнасці дозы гама-выпраменьвання на сетцы радыяцыйнага маніторынгу Белгідрамета прадстаўлены на сайце https://rad.org.by.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026